Я ўвогуле прапаную зрабiць так, каб кожная бачына (вэб-site), якая працуе ў Беларусi i якая сама па сябе знаходзiцца на беларускiм сэрвере, по змоўчванню адчанялася б па-беларуску. Iнтэрфэйс сайту АБАВЯЗКОВА павiнен быць па-беларуску (на адным з яго вырыятаў), а потым, калi яго ўладальнiк хача, пусть робяць i дадают iнтэрфэйс цi па-ангельску, цi на любой iншай мове, якую ён лiча мэтазгоднай. Вось гэта будзе добра. Так-сама i з прадуктамi харчавання, з iх складам. А астатнiя мовы - по-жаданню цi па патрэбе таго рынка, на якi яны iдуць. Чаму я калi набываю эстонскiя чыпсы - там ёсць беларуская мова, а на-прыклад, на рассейcкiх Lay's - маёй мовы там няма?? Гэта адзначае, что гэтыя грамадзяне Эстонцы - ставяцца да беларускага спажыўца з большай павагай, чым тыя - якiя жывуць з Усходу ад нашай усходняй мяжы, якiя ўвесь час прыкрываюцца нелегiтымным законам аб дзвюхмоў'i. Трэба, каб на ўсiх спажывецкiх таварах прысутнiчала так сама i беларуская мова, якiя трапляюць афiцыйна на наш рынак. Чаму не... Павiнна быць прысутнасць мовы не ''на выбар памiж нашай i чужынскай рассейскай'', а яна заканадаўча павiнна быць зацверджана яе прысутнасць, каб ў людзей быў сапраўдны выбар. Але прайшло 20 год i што мы бычым.... Мы ўсё файна бачым, што рабiлася ўсе гэтая 20 год.... А той, хто не хоча яе ўжываць, той хай сябе чытае цi ўжывае любую iншую. Тады i будзе САПРАЎДНЫ выбар. Але ж хтосцi вельмi хвалюецца пра тое, што не дай Божа колькасць беларускамоўных будзе павялiчвацца. Тады на Усходзе не дадут крэдыты i г. д..
PS: Мая сам'я - расейскамоўная i тым не менш нам, а так-сама асаблiва мне, гэта зусiм не замiнае паважаць сваю (беларускую) мову, цянуцца да ведаў, i разумець, што яна для нас - каштоўнаць, як кроў арганiзму. Гэта пытанне было вырашана тым, што гэта - наша замля, наша мова i гэтак далей. Калi б я быу нейкiм-там народжаным у Францыi, я абсалютна так-сама б ставiлся да лiтаратурнай французскай. Вось i ўсё. Я цалкам упэўнены ў тым, ня гледзяцы на тое, што з большасцi я - рассейскамоўны, прысутнасць нашай мовы будзе пашырацца i будзе аб'ядноўваць людзей, як гэта зрабiлi зараз габрэi. Iх мова памерла 2000 год таму, але ж яны яе аднавiлi за 20-25 годоў, фактычна за пакаленне. Была ўведзена палiтыка стымуляцыi (на-прыклад, тыя, хто ўжыве идыш, той плацiць меншыя падаткi, i гэтак далей, i гэтак далей). I ўсё. I cправа - пайшла. У нас усаблiвасць у тым, што тыя крэдыты, ў якога хтосцi ўсiм вядомы бярэ без майго цi вашага асаблiвага дазволу, хоча каб тут нiколi не было добрай паўнавартаснай нацыянальнай эўрапейская краiны з высокiм узроўням самасвядомасцi насельнiцтва, эканомiкi, развiцця жыцця, а хоча, каб тут была - толькi правiнцыя i дрыгва. Да таго ж, веданне i карыстанне своёй моваю - гэта як жыць у сваёй кватэры, а не ў iнтэрнаце. Акрамя таго, яна мне дазваляе разумець украiнцаў, палякаў, славакаў, харватаў, часткова - летувiсаў. Я ведаю рассейскамоўных ''беларусаў'' з iх ''русского мира'', якiя не ведаюць сваёй беларускай мовы хаця б больш-менш, адштурхоўваюцца ад яе, i таму - амаль не маюць магчымасцi разумець нашых суседзяў. Веданне сваёй мовы акрамя годнасцi чалавека за самога сябе iдзе яшчэ i на карысць перш за ўсё яе носьбiту, так як падвышае ўзровень камунiкатыўнасцi ў нашым рэгiёне, як у глабальным сэнсе - ангельская.