Kasiner16:
Вы напэўна добра засвоілі шэдэўральны "фільм" да нашага гебельс-ТВ "Урок польсого"
БЕЛСАТ мае свой галоўны офіс у Варшаве не таму што ім так хочацца, а таму што ў Беларусі стварыць незалежны інфармацыйны тэлеканал немагчыма. Там працуюць выключна беларускія журналісты ды аўтары. Акрамя варшаўскай, ёсць рэдакцыі, журналісты і аператары ў Беларусі, негледзячы на тое, што улада робіць усё каб не даць працаваць. Вядома, што ў такіх умовах паказываць "усё і адразу" немагчыма, таму ў навінах збольшага тое, што не паказываюць дзярж. каналы. Ці адваротны бок таго, што паказываюць.
Для людзей у правінцыі, там дзе фактычна не развіты інтэрнэт, Белсат увогуле адзіная крыніца рэальнай інфармацыі з Беларусі, і тым больш па-беларуску. Таму ім дакладна ён быў бы вельмі патрэбны ў DVB-T. Але многія вёскі ўжо завешаны "талеркамі"...
А наконт інтарэсу палякаў, то калі казаць вельмі проста- ў іх інтарэс, каб Беларусь не стала часткай Расеі, каб беларусы захаваліся нацыяй са сваёй ідэнтычнасцю ды мяжой пад Смаленскам. І ў гэтым нашы інтарэсы безумоўна супадаюць, а калі інтарэсы супадаюць, то няма нічога дзіўнага ў такім партнэрстве.
Тое, што на "БелСат" працуюць беларускiя журналiсты - вельмi добра! Але пад патранажам польскiм - гэта не так i кепска, але усёж горш, чым добра! Вы уявiце сiтуацыю пры якой беларускiя апазiцыйныя сродкi масавай iнфармацы гняздавалicя да прыкладу у Маскве?! Цi такое магчыма?! Магчыма - калi б расiйскiя улады знаходзiлiся у контрах з кiраунiцтвам "блакiтна-вокай". Тады б згаданыя СМI працавалi у фарватары пра-расiйскiх iнтарэсау, i толькi потым беларускiх! Разумееце пра што спрабую спавясцi?!...
Пра тэму iнтарэсау - "каму патрэбна незалежная Беларусь", ды беларускае ТБ? Толькi яму - беларускаму народу! Еурасаюз зацiкаулены найперш ва уласнай бяспецы, i таму - ускосна у паслабленнi пазiцый Расii ва усходняй Еуропе. Польшу больш хвалюць пытаннi злучэння з "названымi" супляменнiкамi, ды магчымасць перагляду усходняй мяжы... Культурный абмен ды моунае асяродзе стаiць асобна на другiм плане. Ды яшчэ можна нагадаць пра "адвечны польскi страх" быць праглынёнымi Масковой. Глыталi - пераглыталiсь, але не здолелi ... Беларусь захавала свой суверэнiтэт праз стагоддзi (парадокс - дзякуючы "праглыняным" спробам мы такiя адметныя ад суседзяу!), але шляхам страты арэялу пашырэння беларускай мовы ды культуры. Памятайце Гiсторыю - Польша у Рэчы Паспалiтай (у параунаннi з Расiйскай Iмперыi) занадта хутчэй "засвойвала" Беларусь... Мы, беларусы - як костка у горле, як шлагбаум на шляху адвечнага спаборнiцтва уходнiх ды заходнiх славян.
Але не усё так дрэнна. Таму - больш каналау ды праграм на роднай мове! Усё стане на свае мейсца!!!
P.S.У гэтым сэнсе пардтрымлiваю iснаванне у лiчбавай сетцы любога беларускамоунага канала, пачынаючы ад "Беларусь-ТВ" да згаданага БелСат. Чым больш крынiц iнфармацы, тым лепш!