Корона... Путь нас ждёт неблизкий, но чем крепче виски...
Радуніца – час наведаць могілкі продкаў, дзядоў, бацькоў, блізкіх і далёкіх сваякоў… Згадаць пра сямейныя каштоўнасць, памянуць Радзіму.
Як пасля могілак заставацца ў добрым настроі? Я не ведаю…
Кажуць у гэты дзень не варта ладзіць памінкі, але выпіць чарачку можна. Мой тата любіў выпіць, але не шанаваў каньяк, піў простую гарэлку. Любіў фінскую, шведскую, асаблівую радасць выклікала польска Wyborowa.
… Болей за 25 гадоў мінула, як таты не стала, а мяне дагэтуль душыць цяжар страты блізкага чалавека… Цяжка пра яго думаць.
Цяпер і мы, беларусы, навучыліся вырабляць выдатную гарэлку, выключнай якасці, чысцюткую, арганічную… а каньяк яшчэ не торт, няма чым ганарыцца.
У гэты дзень мне згадваюцца радкі класіка;
Паэт сказаў: п’ём за Айчыну! I кожны выпіў – за сябе...

Мінск, 2010 год, Цнянскае вадасховішча.