B.S.:
цена - вопрос вторичный. меня интересуют готовые торты хорошего стабильно качества.
не под заказ.
1. Хлебзаводныя тарты ёсць по старых рэцэптах и новыя. Новыя тарты ўсе хімозныя з крэмам на раслінных вяршках, а тарты па старых рэцэптах натуральныя. Вось толькі стабільнай якасці няма. Такое ўражанне, што ад змены залежыць.
Смачныя тарты (калі не бухая змена гатавала): Кіеўскі (800 гр і 1 кг), Казка (450 гр і 1 кг), Белая вежа, Кіеўляначка, Казачная краіна, Беларусачка, Малышок, наборы пірожных
2. Тарты Green: вельмі рэкамендую Кіеўскі. Каштуе 25 руб за кг, але там фундук, а не арахіс. Гэта адзіны торт у Мінску, дзе здолелі паўтарыць смак маслянага крэма як у торце Roshen. Нажаль, каржы не ідэальныя - там нешта не тое з карамеллю.
3. Тарты Віталюр: таксама ёсць смачныя, але якасць залежыць ад крамы.
Смачныя - Мінчанка з творагам, Эстэр-Захі, МахітаШпінат, Смятанны з чарніцамі, Грыбочкі
Хімозныя нясмачныя тарты: Напалеон, Казка, Дамскія Пальчыкі, Графскія разваліны, Грыльяжны, Лакамы Арэшак, Кіеўскі, Белая Вежа
4. Тарты ў гатэлі Мінск - супер - прадаюцца на першым паверсе каля ўваходу ў краму Суседзі - там трошкі даражэй, чым хлебазаводныя, але ўсё натуральнае і вельмі смачнае - Графскія разваліны, Дамскія пальчыкі...
5. Таксама вельмі рэкамендую кулінарыю СветаПрыбор на Якубоўскага. Тарты там не набываў, але пірожныя бяру толькі там - юмбрыкі з тварагом, заварныя з масляным крэмам, бульба, кошыкі з бялковым крэмам, маслам і варэннем, Варшаўскія. 100% натуральныя, вельмі танныя і смачныя. Там таксама можна і замовіць.
6. Кавалачак Шчасця смачны, але нейкі не святочны, а будзённы. Год назад каштаваў 14 руб, а на Новы год ужо 25 руб. Прабачце, але за 25 руб можна набыць і больш смачны торт.
7. Шакаладніца - амаль усё падабаецца, але дорага. Не спадабаўся Кіеўскі.
8. Салад Драйв - нешта я не вельмі разумею іх тарты. Набываў на запраўках розныя кавалкі тартоў, але нічога асаблівага. Можа, яшчэ трэба нешта набыць.
9. Dolce - самае незразумелая для мяне. Усё натуральнае, але той жа Кіеўскі не такі смачны як хлебазаводны. Не разумею, за што плачу ў 2 разы больш.