Вось і я з'дзіў на выставу, пасдзяў на "Мотарде". Уражаньні толькі станоўчыя. Кампактнасьць і дызайн, якімі яна павінна быць. Для горада - супер.
Дарэчы, там жа побач пабачыў экіп. Проста пацікавіўся, сказалі: праз месяц у фірмовай краме зьявіцца асартымент, пакуль што не беларускі. Але ў недрах кампаніі ужо праходзяць перадпродажныя працэдуры для нашага роднага экіпа, ў тым ліку і шлемы. Прагназуецца на "Сезон-2009". Парадавала.
А цяпер маё імхо пра старыя і новыя мадэлі. З майго пункту гледжаньня крайне разумна было пакінуць старыя страшненькія мадэлі, ў тым ліку і з родным 2-хтактным рухавіком. Навошта здымаць з вытворчасьці тое, што з задавальненьнем купляюць? Згодны - у мяне і ў вас цікавасьць да тых мадэляў мінімальная. Але ёсьць беларуская, украінская, рассійская і нават уетнамская правінцыі, дзе гэтыя матацыклы разбіраюць як гарачыя піражкі. Было прынята цалкам лагічнае рашэньне проста узьняць якасьць гэтых мадэляў і працягваць налажаны выпуск, а засвоіць выпуск новых "прыгожых" мадэляў паралельна са старымі нічога не перашкаджае. А далей рынак сам расставіць усё на свае месцы.
Навошта "Неоклассік"? На фоне "Матарда" за 3500уе (прыкладна) з 125сс, "стары мінск" з 200сс як чыста практычны транспарт, які будзе каштаваць ну няхай 2000уе, выглядае крайне прыстойна. Тое што ён не трэба "вам", гэта не значыць што ён не знойдзе сваго пакупніка. А калі не знойдзе - гэта спрва завода, а не наша з вамі.