zf210:
учебники по истории РБ с Б-Ч-Б обложкой
не, там страшнага нічога не было, ніякага пячорнага шавінізму. Шкада, што ўжо мне не давялося па іх вучыцца. Гэтыя падручнікі пісаў аўтарскі ПРАФЕСІЙНЫ калектыў, многія з іх пішуць і цяпер падручнікі, некаторыя ўжо сышлі на той свет. Гэта тады была першая спроба ў гісторыі незалежнай Беларусі напісаць падручнік з АГУЛЬНАЧАЛАВЕЧЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ і НАЦЫЯНАЛЬНЫХ ПАЗІЦЫЙ. Таму перад імі за даволі якаснае выданне - хоць і без карцінак - здымаю капялюш
Добавлено спустя 3 минуты 30 секунд
PavelPanzeR:
И пример швейцарий здесь и близко не подходит
Чаму? Давайце, сябры, звернемся да гістарычнага досведу нашага народу. У 1920-1930-я гг. у БССР былі чатыры дзяржаўныя мовы: беларуская, руская, польская і ідыш, а таксама шырока ўжывалася яшчэ блізу 10 моў, нават самыя маленькія - ЧЭШСКАЯ, АСІРЫЙСКАЯ, ЭСТОНСКАЯ, КІТАЙСКАЯ і г.д. Чыноўнікі абслугоўвалі насельніцтва на яго мове. У Беларусі - калі ісці па гістарычных крыніцах - не было ніякіх буйных праяў шавінізму, ці непрыймання людзей па нацыянальнай, моўнай ды іншай прыкметах.
Адсюль выснова - беларуская мова панавала тады, калі беларусы паважалі і іншыя нацыянальнасці і дазвалялі ім жыць у сваёй роднай моўнай стыхіі, а не асімілявалі.