Сяргей, у мяне таксама ёсьць (без пісталета). Праўда, ўжо год ляжыць. Трэба праверыць ці не палімерызаваўся.
А па паклейцы рэкамендацыя такая: спачатку прыкласьці дно, паглядзець ці шчыльна прыстае, ў 4 месцах невялікія бобінкі сілікона паставіць, там дзе добра прыстае - меньшыя, дзе не прыстае - большыя. Пачакаць суткі пакуль застыне, зноў прыкласьці шкло, калі шкло не апіраецца на ўсе 4 бобінкі, падрэзаць іх так, каб шкло павісла на ўсіх і пры гэтым мінімальны зазор паміж дном і бакавінамі быў ня менш за 1 мм (максімальны як атрымліваецца), выдавіць каўбаску сілікона па ўсяму перыметру бакавін, асьцярожна пакласьці дно, пачакаць суткі ... гатова.
Ну, пра абястлушчыць шкло сьпіртам ці (лепш) ацэтонам я не пішу - гэта па змоўчаньні.