Once upon a time:
mikola1l, я задал простой вопрос - какие конкретно преимущества в экономике, науке, гражданской сфере даст белорусский, как единственный государственный?
Вы, я так разумею, маеце на ўвазе БУТАФОРСКАЕ, а не рэальнае дзвюхмоўе?
Лёгка. Без беларускай мовы У лепшым выпадку тут будзе Смаленск ці эміграцыя ў глыбіню РФ, у горшым - сённяшні Данбас. Магу па пунктах распісаць. Але патрэбен час.
=BY=SERG:
Once upon a time, ежу понятно, что никаких, цель в другом совсем
Калі ня будзе беларускай мовы, ня будзе дзяржаўнасці - то ў мяне й вас проста адбяруць вашы набыткі на правах пераможцы.
Schlosser:
Так ведь и дороги есть, и язык присутствует. Правда, не тот, который хотите
Мовы існуюць усе - і гэта ня толькі расейская ды беларуская. Проста беларуская мова не выконвае тых функцый, якія стаяць перад ёй. Яна штучна абмяжоўваецца. Патрэбна роўнасць усіх моў. Гаворка ідзе пра пашырэнне функцый і сфэры ўжытку БМ і іншых моў.
Па-над 40% насельніцтва па перапісе задэкляравалі сваё імкненне ўжываць белмову - але "дзяржава" (насамрэч, апасродкавана Расея) штучна стварае сённяшнюю сытуацыю.
Беларускую і рускую мовы павінны ведаць усе - лекары, настаўнікі, бізнэсоўцы, палітыкі, чыноўнікі - усе. Каб выконваць закон і абслугоўваць грамадзян усіх нацыянальнасцей на іх роднай мове. Таксама трэба ўзмацняць навучанне грамадзян усіх узростаў замежным мовам - ангельскай, нямецкай, францускай, гішпанскай, кітайскай і г.д.
Замест пустапарожніх спрэчак па правапісе трэба дазволіць два - як у Швэцыі, Грэцыі, Нямеччыне - ці аб'яднаць іх у адзін - яны амаль нічым міжсобку не адрозніваюцца ці адкласці пытанне да лепшых дзён (паляпшэння эканамічнай сытуацыі, фінансавай стабілізацыі) І г.д.