Я прытрымліваюся думкі, што кім бы не быў карыстальнік Урбанович Дима, ён ніяк не абавязаны тут дакладна адказваць усім на усе каверзныя пытаньні, а таксама несьці адказнасьць за якасьць зборкі і ведаць бізнэс-мадэль прасоўваньня тавару на рынку Рэспублікі Беларусь (праўда, кампаніі, якая у 2011 вырабляе матацыклы і арыентуецца толькі на беларускі рынак прасьцей прам зараз абліць усё бензінам і падпаліць, а таму нічога дзіўнага што масіўнага рэкламана прэсінгу мы ў Беларусі не адчуваем).
Канешне гэта не тое, што было б многім цікава, але ў мяне ёсьць вопыт карыстаньня новым кітайскім матацыклам, які форумамі і прэссай прыпаносіўся як "кітай канешне, але браць можна" (вельмі пахожа на Мінскі С4 250). Да, яго прыйшлося даводзіць да розуму: ў новым матацыкле была дрэнна зажатая рулевая калонка, замок ланцугу біў аб раму, патрабавалася замена масла ў вілке і рэле паваротаў трэба было паставіць электроннае скуцернае замест ломкага стандартнага. Ну і прайшоўся з ключом, пападжымаў балты.
Але зрабіўшы ўсё пералічанае — тупа катаўся. Ніякіх праблем больш не было: заўжды заводзіўся, заўжды ехаў.
Запчаткі таксама абяцалі але толкам не вазілі, але па факту за 3 сезоны мне спатрэбілася толькі тое, што сам нападаў: паваротнік, ветравік, ручка (і яны аказаліся ў "дылера"
.
Склалася ўражаньне, што матацыкл без праблем (калі яго не упільваць) адкаае свой рэсурс рухавіка за сезонаў 5-7, а далей вы самі не захочаце яго капіталіць, гэтак як не захочаце ў 20-цігадовым ржавым Гальфе капіталіць мёртвы рухавік.
Я думаю адносна 250R прымянімая такая ж філасофія: такі матацыкл ёсьць сэнс браць на убой. Калі ён без праблем ад'ездзіць гарантыю — ён чэсна ад'ездзіць і свой 250-кубовы рэсурс, пасьля чаго будзе ўяляць сабой жалкае відовішча, рамантаваць каторае сабе даражэй. І так зараз з усімі новымі матацыкламі, мне падаецца... Але крывую зборку з канвеера гэта канешне не апраўдвае 