maxby:
со2 без хорошего света - имхо не нужно. я читал твою, виталь, статью и высказывания по этому поводу. я не согласен. растение выделяет со2 и кислород днем. а ночью только со2. рыбы тоже выделяют со2. растения при слабом освещении не используют весь растворенный газ. его даж переизбыток.
Той СО2, які ў расьлін вырабляецца ў выніку абменных працэсаў (дыханьне), днём, калі хапае сьвятла, не выдзяляецца ў навакольнае асяроддзе, а ўцілізуецца расьлінамі на фотасінтэз (гэтым вызначаецца так званая кропка кампенсацыі, калі ФС пачынаецца не з нулявой асьвечанай, а зь некаторай канечнай). Ноччу яны яго, насамрэч, спажываць не могуць і выдзяляюць.
Зараз што тычыцца лішку СО2... Лішак СО2 можа ўзьнікнуць незалежна ад інтэнсіўнасьці фотасінтэтычнай актыўнасьці расьлін. Атруціць гідрабіёнтаў вуглекіслым газам можна і ноччу, і днём. Хаця, я згодзен, што пры адной і тойжа хуткасьці падачы ноччу гэта зрабіць прасьцей. Пытаньне не ў гэтым. За канцэнтрацыяй СО2 трэба сачыць і гэта ніяк не зьвязана са сьвятлом.
СО2 патрэбна і пры "слабым" сьвятле, больш таго, пры "слабым" сьвятле яно патрэбна больш, чым пры "моцным". Цытую па памяці з артыкула з "Гідрабіялогіі": "Пры інтэнсіўным асьвятленьні расьліны маюць дастаткова энергіі, каб здабываць вуглекіслату нават пры нізкай яго канцэнтрацыі ў навакольным асяроддзі". Ад сябе дадаю, што пры слабаінтэнсіўным асьвятленьні расьліны не могуць гэтага рабіць, але яны, зноў жа, могуць давольствавацца гэтым слабаінтэнсіўным асьвятленьнем, калі маюць дастаткова свабоднай вуглекіслаты ў навакольным асяроддзі. У некаторых межах сьвятло і канцэнтрацыя СО2 у вадзе з'яўляюцца фактарамі ўзаемадапаўняльнымі і адначасова ўзаемназамяняльнымі. З гэтага вынікае, што больш эканамічна апраўданым і мэтазгодным рашэньнем будзе даць СО2 раней, чым павялічыць колькасьць лямпаў.
Максім, чаму мы абмяркоўваем гэта тут, дзе гэта ніхто не прачытае (акрамя цяперашніх удзельнікаў)? 