Шаноўны Lobzik,
проста нягожа пісаць такія глупоты са спасылкай на вучоных з царскай Расіі і іншую чарнасоценшчыну. Мы не павінны ведаць рускай мовы, таму сцябацца, што нехта там няправільна гаворыцьпа-руску , у тым ліку наш прэзідэнт, неэтычна. Мне лягчэй гаварыць па-беларуску, але я ВЫМУШАНЫ ў палове выпадкаў карыстацца рускай мовай, бо ці суразмоўцы не разумеюць, ці ставяцца з адкрытай варожасцю да ўсякай беларушчыны. А мяне, напрыклад, выводзяць, як расейскія гумарысты сьцябуцца з Лукашэнкі, хоць ён і сам вінаваты. Таму нельга вінаваціць ні мяне, ні каго-небудзь іншага за памылку ў рускай мове, бо гэта натуральна. А гісторыя, якую ты здаваў, і гісторыя, якая была на самай справе, - гэта дзьве прынцыпова розныя рэчы.
Наконт "галавой ап сьцену", дык гэта натуральная рэакцыя на тое, што ты напісаў. А напісаў ты вельмі абразьлівыя рэчы. Гэта ведаеш, як рускія у савецкі час прызджалі ў Мінск і казалі, што горад, тіпа, чысты, толька названія уліц с ашыпкамі: Камсамольская і г.д.
Зразумей маю сітуацыю, я ў сваёй краіне, у сваім горадзе не магу атрымаць паўнацэнную адукацыю па-беларуску, не магу афармляць дакументы ў афіцыйных установах па-беларуску, не магу глядзець беларускае телебачанне (дзе па-беларуску толькі надвор'е), наогул беларуская мова тут па-за законам. Хочаш быць арыгінальным, не трэба пірсінга, фарбаваць валасы, нестандартна апранацца і г.д.. Проста гавары па-беларуску і ўсе будуць зьвяртаць на цябе ўвагу. Не заўсёды з адабрэннем. І пры ўсім гэтым я яшчэ вінаваты, што ня ўмеею правільна гаварыць па-руску!!!
ЗЫ. пра рускіх вучоных: ведаеш, што яны робяць з блізьнятамі? Аднаго паылаюць у космас, а другога паказваюць, што вярнуўся.