Заказчык:
што маеце на ўвазе пішучы "звычайная DHL"? Вы не знаемыя з працай кур'ерскай дастаўкі ў РБ?
Вядома ж не знаёмы. Думаю ніхто, пакуль з дурдомам не сутыкнецца, не сядзіць і ўсе падрабязнасьці не вывучае. Тым больш такія пра якія й падумаць нельга.
Мне была замоўленая пасылка з дастаўкай, дастаўка была dhl-ская. Напісаная "Беларусь" і адрас, узятыя за дастаўку грошы. Ніякіх папярэджаньняў, што ў Беларусь дастаўка па адрасу немагчымая, не было. Магчыма чарговы раз дэбільныя беларускія законы - адна справа, а тое што фірма бярэ грошы за "дастаўку" і не дастаўляе, і ведае што не даставіць - зусім іншая.
Яшчэ пад "звычайнай" я меў на ўвазе не DHL-Express, які сустракаў тут на форуме, пра які казалі што ў адрозьненьне ад проста DHL як раз ён і трапляе пад растаможку. Ніякага Экспрэсу пры замове не выбіралася, тэрмінам дастаўкі на сайце пісаўся студзень. Тое што яно прыйшло менш чым за тыдзень, а цяпер я ціпа вінен перціся ў менск у аэрапорт і плаціць невядома за што - відавочна не мае праблемы.
Супрацоўніца складу Белпошты, куды я ўрэшце дазваніўся, сказала што "грузаперавозчыкі ня вельмі пакрыўдзяцца калі я пашлю іх нафіг, таму што чуюць падобнае вельмі часта"
.. І працягваюць так працаваць.
.