Апошнія генетычныя даследванні выявілі, што мы, беларусы, зусім не славяне, а заходнія балты і нашы бліжэйшыя генетычныя родзічы – германцы, летувісы, латышы, харваты, славакі. Гэта значыць, што мы адносімся не да славянаў, а да германцаў. Германскія плямёны засялялі не толькі тэрыторыю Паўночнай кантынентальнай Еўропы, але і Скандынавію, і Брытанскія астравы. Розніцы паміж часткай насельніцтва Польшчы і беларусамі наогул не існуе.
http://nashaziamlia.org/2008/09/08/1529/
— Ці з’яўляецца беларуская мова самай старажытнай са славянскіх, пакуль што не адкажа ні адно з даследаваняў, — расказвае Вераніка Курцова. — Але тыя адкрыцці, якія мы зараз робім пры складанні “Тлумачальнага атласа беларускай народнай словатворчасці”, дзе аналізуем, чаму рэчы, з’явы, працэсы так названы, проста ашаламляюць нас! Спецыялісты аддзела дыялекталогii i лiнгвагеаграфii Iнстытута мовы i лiтаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі аналізавалі самыя старажытныя найменні: грыбоў, ягад, рыб... Таго, з чым чалавек здаўна меў справу. І ўжо першы аналіз паказаў, што беларуская мова знаходзіцца сярод самых старажытных!
Пяшчо-о-ота, мі-і-іласць, натхне-е-енне... Паводле даследаванняў ЮНЕСКА, беларуская мова з’яўляецца самай мілагучнай пасля італьянскай.
— Мілагучнасць беларускай мовы ў многім абумоўлена мяккасцю, якая перадаецца ад суседніх гукаў. Напрыклад, у словах пе [н’]сія ці пес [с’]ня, — тлумачыць загадчык аддзела дыялекталогii i лiнгвагеаграфii Iнстытута мовы i лiтаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі Веранiка КУРЦОВА. — Плаўную музычнасць мове надае вялікая колькасць адкрытых складоў. Павышае мілагучнасць беларускай мовы адметны санорны гук “ў”, які ўжываецца ў самых розных формах слоў і часцінах мовы: зрабіў, аўторак, ваўкоў, заўтрашні, за ўсё, паўсюль. А наколькі прыемныя слыху падоўжаныя л’, н’, з’, с’, дз’, ц’! Толькі прыслухайцеся: адцен-н-не, шматгалос-с-се, завугол-л-ле...
Хтосьці сумняваецца ў наймілагучнасці беларускай мовы? А вы прачытайце верш Рыгора Барадуліна “Матылёк”. Ваганні ўмомант адпадуць, да таго ж неймаверную асалоду атрымаеце:
Лілею млявы плёс люляе,
З-пад злежаных аблок здалёк
Ляціць, віхлясты і бялявы,
Пялёстак лёгкі — матылёк...
http://1lida.org/news/read/Belaruskaja_mova_samaja_milaguchnaja.html