Прадмова
Гэта гісторыя пра махляроў, якія прадставіліся сапраўднай кампаніяй і падманвалі людзей.
Жыў быў хлопчык. Хлопчык безпрацоўны. Яму было склада знайсці працу, таму што ён інвалід.
І вось аднойчы хлопчык знайшоу цікавую вакансію і адклікнуўся.
Я буду пакідаць Вам спасылкі, каб Вы маглі прачытаць. На відарысах не будзе нічога відаць.
Хлопчык узрадаваўся і напісаў мэйл.
Хлопчыку хутка прыйшоў адказ.
Адказ
Хлопчык уважліва прачытаў ліст і азнаёміўся з сайтам. Адказаў, што хоча працаваць.
Яму прыйшоў мэйл
Пасля яшчэ адзін
Хлопчык азнаёміўся з імі і выканаў усе патрабаванні.
Праз дзень яму прыйшоў ізноў мэйл.
Хлопчык быў не прагны, добры. І пералічыў грошы.
Яму прыйшоў адказ.
Хлопчык быў вельмі вяселы і радасны, што знайшоў працу. Нават хваліўся.
Час ішоў. Ішоў. Ішоў... У хлопчыка ўжо вырасла барада...
Так прайшло два тыдні. Хлопчык не вытрымаў і вырашыў ім напісаць.
І яму ізноў адказалі!
Але адказ быў не вельмі радасны...
Калі хлопчык яго прачытаў, ён быў вельмі засмучаны
Нават есці не хацелася.
Але гісторыя толькі пачынаецца. І хлопчык нават не ведае, што яго чакае наперадзе!
Прайшоў яшчэ час. Прайшло свята і доўгія выхадныя дні. А хлопчык чакаў і спадзяваўся, што грошы вернуць назад. Пасля кожнага смс з загалоўкам ASB хлопчык уздрыгваў і думаў, што гэта тое самае, чаго ён чакае. Але гэта было не так...
Колькі б мэйлаў хлопчык не пісаў, адказаў больш не было. Тады хлопчык вырашыў пацікавіцца, што ж не так. Няўжо яго падманулі?!
Хлопчык зайшоў на сайт У той час навіны пра махлярства не было на галоўнай старонцы., але і там нічога не знайшоў.
Хлопчыку нічога не заставалася, як прасіць дапамогу ў дзеда Googl`a. Хлопчык спытаў у яго, што ён ведае пра кампанію detlit і што пра яе пішуць людзі. Дзед-барадзед Google адразу паказаў хлопчыку спасылку на тым сайце! На тым самым!
Хлопчык, калі гэта прачытаў быў расчараваны. Ён плакаў. Але плакаў не ад болю, не ад расчаравання, не ад грошай. Плакаў хлопчык ад смеху.
Махляры выкарыстоўваюць сапраўдную арганізацыю для сваёй дзейнасці. Мне здаецца, што яны разлічвалі ў асноўным на людзей з іншых краін, ці далекіх гарадоў. У якіх няма магчымасці папасці ў офіс. Яны выкарыстоўвалі часовае агенства паляўнічых за галовамі з Украіны. Яна цяпер адсутнічае.
Самае цікавае, дадзеныя і кантакты былі сапраўдныя(акрамя аднаго) і ўсе было настолькі афіцыйна і адэкватна, што не адразу зауважыш падман.
Што было не так? Гэта смешна. Адрас мэйла быў не сапраудны.
Сапраўдны мэйл: detlit@mail.ru
Мэйл махляроў: rabota@detilt.ru
Будзьце уважлівымі, паважаныя. Я кажу не толькі пра гэты выпадак. А пра ўсе астатнія, якія з намі здараюцца. Уважліва чытайце, панекалькі разоў. Чытайце тое, што падпісваеце. Часам адна літара, ці нават адзін сімвал мае важнае значэнне.