Seis:
а что может не устраивать? Прекрасно живём. Квартал действительно удачный. 
Кедровы квартал
1. Замена крывых ваконных рам з-за дурной эканоміі на фурнітуры, больш за 200 штук, усё пасля таго, як жыхары зрабілі рамонт.
2. Працяканне балконных рам, не меньш 5 выпадкаў падзення - відэазварот дэрэктаркі да жыхароў, абяцанне замяніць рамы. У выніку - свярленне дзірак у балконных профілях, поўгады жыццё за будаўнічай сеткай, нічога не заменена, відэазварот сцёрты.
3 Пряцяканне фасаду ў "слупках", афіцыйна А-100 заявіла пра "ненормированные осадки". Пасля выхаду артыкулу на Анлайнеры - жорсткі ціск з боку забудоўшчыка на пацярпелых, у выніку тыя павыдалялі фатаграфіі зацёкаў, каб адрамантавалі па гарантыі.
4. Рэгулярнае працяканне "элітнага" (заселенага амаль поўнасцю супрацоўнікамі А-100, іх сваякамі і памагатымі) 5-павярховага дому з эксплуатаваным дахам на апошніх паверхах. Юрыдычны казус з размеркаваннем гэтага даху - невядома, каму і як ён належыць, хто карыстаецца і хто аплочвае прыбіранне.
5. Стварэнне таварыства ўласнікаў з парушэннем Жыллёвага Кодэксу, навязванне "прыдворнай" прыбіраючай канторы і кішэнных старшыняў праўлення. Невядома куды зніклыя грошы з рахунку першых дамоў.
6. Падзел кварталу на "больш элітныя" дамы (з зачыненымі дварамі) і іншыя.
7. Упіхванне дзіцячага садку, у які маленькія жыхары кварталу патрапяць толькі праз цуд і сувязі, у тэрыторыю кварталу. Падман аб "рэзерваванні месцаў для жыхароў Новай Баравой", агучаны першай асобай забудоўшчыка, потым паспяхова "забыты".
8. Неразбярыха з медыцынскім абслугоўваннем. Фактычна з чэрвеня дарослыя і дзеці мусяць ездзіць у Бараўляны.
Зразумела, гэта не ўсё. Апошняе, што высветлілася - гэта адсутнасць нават сталічнага мінімуму па колькасці бясплатных парковак - адна на кватэру.
Поспехаў!