прыклады з гісторыі некаторых іншых народаў паказваюць, што нацыянальную мову магчыма адрадзіць і з 5% гаворачых на ёй пры планамернай палітыцы ўладаў, таму ня трэба апускаць рукі, зараз проста перыяд такі - перыяд смуты, але гэты перыяд ня вечны Задача неабыякавых беларусаў на дадзеным этапе - падтрымліваць мову ў жывым стане ўсімі магчымымі спосабамі, папулярызаваць яе як гэта толькі магчыма. У прынцыпе, у апошнія гады стаўленьне звычайных беларусаў да мовы зьмянілася ў лепшы бок, калі раней на беларускамоўных адразу ставілі негатыўнае кляймо апазіцыянера, то цяпер да беларускамоўных ставяцца часьцей, як да вельмі адукаваных, правільных людзей, адносяцца да іх з павагай. У большасьці беларусаў у апошні час ужо зьявілася ўсьведамленьне таго, што сваю нацыянальную мову трэба берагчы і разьвіваць, проста мала хто хоча пачынаць зь сябе, усе спадзяюцца на дзяржаву, якая ў дадзены момант, на жаль, у асноўным прадстаўлена людзьмі, якія з пагардай ставяцца да ўсяго нацыянальнага беларускага. У большасьці гэта адносіцца да аднаго чалавека ва ўладзе, прыбраць яго - і ціскі, якія не даюць мове разьвівацца на дзяржаўным узроўні, адразу аслабнуць