pashil:
Задаю вопрос серьёзно: думаете вы также с этими "зь", "нацыянальнасьцi" и "жыцьцi"?
як можна думаць літарамі? я ўжываю гэтыя мяккія знакі пры вымаўленьні, бо гэтага патрабуе сапраўдная беларуская гаворка, ну і думаю, канешне, таксама мякка
Дарэчы, ліквідацыя гэтых мяккіх знакаў пры стварэньні "наркамаўкі" прывяла да таго, што беларусы, якія ніколі не жылі ў сапраўдным беларускамоўным асяродзьдзі, не ведаюць, як правільна вымаўляць словы, накшталт "сьвята", "сьвет", "пасьля", "лясьне", яны вымаўляюць гэтыя словы па-расейску, зь цьвёрдай С, і мы аўтаматычна атрымоўваем трасянку, гэтым вельмі любяць грашыць беларускае тэлебачаньне і эстрада, вельмі часта іх беларускую гаворку і сьпевы слухаць брыдка, бо вымаўленьне няправільнае ледзь не ў кожнага другога выступоўцы
Я чуў, што пры распрацоўцы апошняй рэдакцыі правілаў беларускай мовы, некаторымі з распрацоўцаў вылучалася прапанова па вяртаньні некаторым словам, такім, як "свята", мяккага знака, але справа чамусьці не дайшла да канца, відаць зноў нейкія саўковыя маразматыкі ад навукі ўмяшаліся.