Тэма апраўдвае свой загаловак. Выпадак пра магазін на Ракасоўскага: сябры адправіліся 31.12 закупацца на навагодні стол. Набралі шмат чаго, і цэннік у больш чым 500 тыс. іх чамусьці не здзівіў. Калі я пад'ехаў, глянуў на прадукты і захаваны чэк, узнікла жаданне яго праверыць. Знайшлі ў ім вельмі "цікавы" пункт - кураня вагою 2.1 кг аказалася "цяжэй" у 10 разоў і на чэку важыць 21 кг!!! Адпаведна "пацяжэў" і цэннік - замест 19 тыс. - 190 тыс.
Захавалі чэк, упакоўку - і ўвечары 01.01 прыйшлі ў магазін. На здзіўленне, не ўзнікла аніякіх праблем: накіравалі ў патрэбную касу, вярнулі розніцу ў грошах і сказалі, што ў іх быў...збой на шалях, таму мы такія не адзіныя! А цяпер уявіце, колькі людзей альбо не заўважылі такое, альбо па звычцы не захавалі альбо чэк, альбо ўпакоўку?
Нядрэнна супрацоўнікі магазіна зарабілі на навагоднім ажыятажы