О'к! Тут усё о'к.
Толькі дыхаць мне з кожным днём цяжэй.
Паветра зусім няма -
Колькі не ўдыхай - усё дарма.
Глядзець на брудны горад,
І крэмзаць мэмуары
Ня варта вачэй і ня варта рук.
І я гляджу на зоры,
І я гляджу на хмары
І слухаю ўласнага сэрца стук.
Падымі мяне па-над зямлёю,
Падымі мяне ў сьветлы абшар!
Падымі мяне над мітусьнёю.
Падымі мяне, паветраны шар!
Ляцець, над зямлёй ляцець,
Бачыць гарады, бачыць гарады, бачыць сто дарог.
Глядзець, на мяне глядзець
Сонным позіркам будзе мой народ.
На нешта вырашацца
Прысьпеў, напэўна, час!
Паветрам свабоды дыхаю я.
Унізе сям'я ды праца
І сто неадкладных справаў,
Якія сто разоў я адкладаў.
Няхай вы казалі мне
Пра няўдзячны лёс ды пра сумны фінал,
Але бачыў неба я,
Дыхаў небам я, неба я кранаў.
(с)N. R. M.