праект проста ЖАХ! хто толькі дадумаўся разьмясьціць гэты шанхай у такім мейсцы? усё, што там можна разьмясьціць - гэта невялікі жылы дом, не вышэй за 9 паверхаў без усялякіх убудаваных памяшканьняў, павелічэньне павярховасьці прывядзе да перанаселенасьці і аўтаматычна да нязручнасьці пражываньня як у гэтым доме, так і ў суседніх дамах, падумайце толькі, дзе жыхары будуць разьмяшчаць свой аўтатранспарт? канешне ў дварах суседніх 5-ціпавярховак, што выкліча рэзкую адмоўную рэакцыю з боку іх жыхароў... падземная стаянка сітуацыю не выратуе, бо машынамейсца на такой стаянцы яшчэ трэба набыць, на што пойдуць нямногія...
і каго з прадпрымальнікаў зацікавяць аптэка, харчовая і кветкавая крамы ў такім глухім мейсцы? такія аб'екты павінны разьмяшчацца побач з аўтадарогамі і люднымі мейсцамі, каб быць бачнымі для патэнцыйных пакупнікоў, а гэта ж глуш, якую сьвет не бачыў... крамы было модна разьмяшчаць ў дварах дамоў толькі ў савецкія часы, калі на прыбытак ад продажаў усім было напляваць, але зараз зусім іншы час... гэтым крамам наканаваны лёс местачковых, яны будуць абслугоўваць толькі жыхароў навакольных дамоў, бо ніхто інш пра існаваньне гэтых крамаў ведаць не будзе, што не прынясе вялікага прыбытку прадпрымальнікам... пры гэтым наяўнасьць харчовай крамы пад вокнамі сваёй кватэры мяне б не парадавала, уяўляю сабе п'яныя быдлаватыя натоўпы, якія будуць зьбірацца на ганку кожную раніцу і вечар, улічваючы п'яны статус гэтага раёна, а летам па вечарах да ганку крамы будзе прыязджаць моладзь на аўто за півам і на ўвесь двор слухаць музыку, крама ж у двары, можна хоць на вушах хадзіць, не баючыся, што побач пройдзе нарад міліцыі будучыя жыхары яшчэ папамятаюць мае словы
і наогул, 4-5 паверхаў - гэта макісмальная вышыня шматкватэрных дамоў, у якіх зручна пражываць - гэта еўрапейскі стандарт, усё, што вышэй, вядзе да пераўтварэньня ў нязручны мурашнік, у якім людзі набіты як шпроты, няўжо вам так хочацца набыць за свае ўласныя немаленькія грошы мейсца ў банцы са шпротамі? Колькі можна жыць саўковымі стэрэатыпамі і па-саўковаму марыць аб кутку ў мурашніку? Няўжо ў Менску няма лепшых прапаноў за тыя ж грошы? нават тыя ж новыя 4-5 павярховікі маюцца ў продажы, хаця і за больш высокі кошт, але маюцца ж і сярэднія варянты 9-ціпавярховікаў, якія хоць і мурашнікі, але ж не да такой ступені, як ваш будучы шанхай... уяўляю сабе, як гэты гмах будзе дысанаваць на фоне навакольных невысокіх дамоў... такое пачуцьцё, што для забудоўцы галоўнае зрубіць пабольш бабла з гэтага ўчастка мясцовасьці, таму і будуюць як мага большы па памерах дом, не думаючы пра зручнасьць пражываньня ў ім і пра тое, што мейсца для такога праекта непадыходзячае... калі б гэты дом сталі будаваць дзе-небудзь каля праезнай часткі на якой-небудзь вуліцы Прытыцкага, я б яшчэ зразумеў б, але ж не ў гэтай цьмутаракані
Такім чынам яшчэ раз адзначу ўсе адмоўныя моманты, з-за якіх я, як патэнцыйны пакупнік, ніколі не зьвярну ўвагу на гэтую прапанову:
1) перавышаная ў два разы павярховасьць дома, у выніку перанаселенасьць з усімі выцякаючымі адсюль праблемамі;
2) жылы раён мае не вельмі добрую рэпутацыю, вакол гэтага "багатага" дома стаяць старыя дамы, у якіх жыве шмат адмоўнага кантынгенту
3) наяўнасьць прачкі пад вокнамі;
4) наяўнасьць харчовай і іншых крамаў непасрэдна на першым паверсе дома (у будучым мікрараёне Паўночны ад гэтага вырашана адмовіцца, бо нашы архітэктары нарэшце прызналі, што наяўнасьць такіх адміністрацыйных памяшканьняў непасрэдна ў жылым доме выклікае нязручнасьць для жыхароў, усе адміністрацыйныя памяшканьні будуць будавацца непасрэдна побач, але асобна);
5) дом знаходзіцца ў цьмутаракані, ды да таго ж акружаны старымі хрушчоўкамі і старымі гаражамі, выгляд з вакенец будзе не вельмі прыгожы, нават на балкон не захочацца выходзіць я бачу там на рэндэрах пентхаўзы намаляваны на апошніх паверхах, клёва, дарагі пентхаўс, з вакенец якога адкрываецца краявід на іржавыя дахі старых гаражоў
але як кажуць "хозяин-барин", калі вам похвіг, дзе жыць, абы мець свой куток, сардэчна запрашаем стаць яшчэ адной мурашкай у гэтым шанхаі, толькі не забывайце, што ў такіх мурашніках у разьвітых краінах жывуць толькі жабракі