Вынікі набору 2016/2017
Шаноўнае Спадарства!
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў сувязі з вялікай колькасцю заяў не ўсе жадаючыя былі залічаны на курсы. Усе, хто не быў залічаны, трапляюць у рэзервовы спіс. Пры ўзнікненні неабходнасці дапоўніць групы дасланыя заявы будуць разглядацца яшчэ раз на ўмовах першапачатковага набору.
Нагадваем, што заняткі на курсах польскай мовы пачнуцца ў кастрычніку, дакладную інфармацыю пра пачатак заняткаў і расклад іх правядзення слухачы атрымаюць па тэлефонах ці адрасах электроннай пошты, заяўленых імі ў анкетах.
Абавязковай умовай удзелу слухачоў у курсах з'яўляецца набыццё неабходнага падручніка за ўласны кошт.
Для кого- то еще есть надежда