Girja, сёння быў экзамен. Прэтэндэнтаў падзялілі на некалькі груп. Кожнай групе адводзілася па 30 хвілін, апасля чаго камісія 10 хвілін правярала тэсты і аб'яўляла вынікі.
Тэсты вельмі складаныя. Па непадцверджанай інфармацыі, усяго 20 варыянтаў тэстаў - зразумела, па 20 пытанняў у кожным. Пытанні самыя розныя: акцэнт зрабіць на чымсьці нерэальна. Хіба што няма пытанняў са "спецыфічнага" заканадаўства: аб водах, недрах, паветры і, на дзіва, крымінальнага ... Пытанні сугуба практычныя (маецца на ўвазе, што адказ на кожнае можна знайсці ў дзеючым заканадаўстве), так што агульную тэорыю права, гісторыі дзяржавы і права, крыміналістычныя дысцыпліны, прыкладныя (судовая бухгалтэрыя, юрыдычная псіхалогія і інш.) можна не чытаць. Асабліва шмат пытанняў па працэсуальных дысцыплінах, па ГК, ТК. Вялікая ўвага надаецца ўсемагчымым срокам.
...Не здаў. Як і не здалі амаль усе з нашай групы: з больш чым 20 чалавек здалі толькі двое. І тое адзін з іх здаваў у пяты раз і выцягнуў экзаменацыйны ліст, які ён выцягваў раней. Шмат людзей здае па 5-7 разу. У сярэднім было 11-12 адказаў з 20 ўсяго і з неабходнага мінімуму 16. Вось прыклад пытання:
Согласно Закону "О таможенном тарифе" в целях защиты экономических интересов Республики Беларусь к ввозимым товарам могут временно применяться особые виды таможенных пошлин:
а) специальные пошлины;
б) антидемпинговые пошлины;
в) компенсационные пошлины;
г) сезонные пошлины.
Верны адказ: а, б, в
Ну як?
Частковыя адказы не прымаюцца і залічваюцца ян няверныя: напрыклад, адказ на вышейназванае пытанне - "а", "в" - няверны цалкам, хаця б вы і не ўказалі толькі варыянт "б"
Апасля экзамену даюць магчымасць азнаёміцца з памылкамі. І нават даюць 5-7 хвілін...каб выпісаць памылкі, верныя адказы! Так што рэальна запомніць памылкі, прарашаць дома правільна і, калі наступны раз выцягнеце той жа білет, - лічы, што здаў ![:)](./images/smilies/icon_smile.gif)