не вытрымала, далучылася да форуму каб пару слоў напісаць...ведаю беларускую мову, люблю вельмі і лічу, што да нашых краявідаў і людзей менавіта яна пасуе - ядвабная, пластычная, сьпеўная. Льецца як вада крынічная "мілыя вобразы роднага краю, смутак і радасьць мая..." Літва, бацькоўскі край,ты як здароў'е тое, не цэнім маючы, а страцім залатое, -шкада,як і красы тваёй, мой родны краю..."...ведаю таксама польскую і расейскую. І не баюся адзначыць, што адзіная мова, якую сапраўды дасканала ведаю - гэта расейская. на ей вучыліся ў школе, на ёй чыталіся кніжкі, слухаліся песьні і амаль ўсе навокал на ёй размаўлялі...усе мы былі савецкія людзі , смутак ценьню кранаўся нас час ад часу, але мы не маглі даць яму назоў тады, у далекія цяпер савецкія часы... а потым прыйшлі веды нашай вельмі няпростай гісторыі, і не з савецкіх падручнікаў, і ўжо не можна было заставацца такім самым -савецкім, памяць дзядоў, зямлі не дазваляла...гэта не паэтыцкі пафас, так было сапраўды..не буду тысячны раз пісаць "за мову", -напісана выдатна Уладзімірам Арловым, Сяргеям Дубаўцом, Караткевічам урэшце рэшт..запытайцеся пра праўду ў дзядоў, пакуль яны не павыміралі моўчкі па забытых вёсках, пастойце на могілках каля магіл з паўсьцёртымі надпісамі па-польску, дзе-нідзе па-беларуску, нават на ідыш і арабскім... адказы на пытаньні ёсьць..а яшчэ паедзьце за мяжу і паспрабуйце там сказаць: я беларус, але мову нашую ня ведаю й ня люблю і вабшчэ на састаянію здароўя не магу навучыцца бо мне гадка.. на вас паглядзяць, як на хворанькіх.."савецкасьць" сёння - гэта духоўны псарыяз, хвароба паркінсона, сіндром Даўна -для нармальных людзей...а тое, што кіраўнік дзяржавы хварэе на яе - не значыцца, што гэта норма.. і няма да гэтага двузначнага стаўленьня..і калі я чую, як нехта кажа пра беларускую мову, што яна нейкая "ненармальная", што на ёй ня можна сур'езных рэчаў выказаць - мне хочацца не дыскутаваць, а проста плюнуць і адыйсьці, каб не даць у морду, бо з дурнямі няма размовы, а кулак - не аргумент...не вытлумачыш дальтоніку, што такое колер, не вытлумачыш неразьвітаму, чым адрозьніваецца Накцюрн C-mol Шапэна ад "Белыя розы.."Ніхто не перашкаджае ведаць рускую мову і вывучаць сапраўды вялікую расейскую культуру..а чым горшая тады вялікая кітайская культура?..не можнга яе крўдзіць..вось ўжл ў школах пяты год запар вывучаюць на Беларусі..адно свая стаіць моўчкі ля парога,як жабрачка ..і Беларусь так будзе стаяць пад брамай ці расейскай, ці еўрапейскай, пакуль не вернецца такое паняцьце як ГОДНАСЬЦЬ - у тым і нацынальная...бо беларусы -старадаўнія ліцьвіны і крывічы - МАЮЦЬ усё, што і суседзі: і прыгожую зямлю, і трагічную але годнаю гісторыю, і сапраўных герояў і творцаў, сьвятых і святароў, геніяў і ..злодзеяў..не маюць аднаго: СВАЁЙ МОВЫ, на якой аб гэтым будуць чытаць, размаўляць, сьпяваць, думаць і сьніць сны..неяк наяўнасьць сваёй мовы не перашкаджае ані расейцы, ані украінцу, літоўцу,паляку,грузіну,немцу,французу і ўсім-усім - знайсьці агульную мову з іншымі не палякамі,нефранцузамі і г.д. Адно беларусу перашкадажае! На дзяржаўным узроўню! Ёсьць спосаб вярнуць яе ў жыцьцё без праблем і дыскусій: ЯНА ПАВІННА ТАЦЬ НЕАБХОДНЫЙ ДЯЛ ЧЫНОЎНІКАЎ УСІХ РАНГАЎ!НЕ ВЕДАЕШ ДЗЯРЖАЎНАЙ МОВЫ- ДА ПАБАЧЭНЬНЯ! і каб усе паперы,якія прызначаны для хаджэньня на беларусі - былі на Беларускац мове. ..хутка бы прызвычаіліся, як гэта было на пачатку 90-ых, калі пачаўся НАРМАЛЬНЫ ПРАЦЭС -беларусізацыі школы..сорамна было, калі паслы розныхкарін падчас сустржчаў размаўлялі п-беларуску, а нашыя чыноўнікі - самі ведаеце, на якой..у іх яшчэ язык паварочваўся гэтую мову называць "русской" ... вядома, чыя ініцыятыва была ліквідаваць гэты працэс... зноўку, гвалтам нічога не даб'ешся, але тое, што мы да сёй пары маем Лукамор'е, а не нармальную краіну - гэта вынік вось гэтай проаблемы, бо мы да сЁй пары задаем сабе дзіцячые пытанье: хто ж мы? суседзі даўно сабе адказалі сабе на гэтае пытаньне, а ў нас надаль Сіндром Даўна.. толькі вось у Аляксандра Сяргеевіча ёсьцуь іншая байка, дзе пэўная баба ў канцы застаецца ў разбітага карыта... няўжо сучасным беларусам сьніцца малатксты-сярпасты? ці з двухгаловым арлом?..мне дык -вольны Белы конь беларускай зямлі - Пагоня...