dariar:
Поэтому заступлюсь за zvz, он из лучших побуждений хочет сохранить информацию для новичков.
Дар'я, дзякую! Але я з радасьцю прыму ўсе камяні на сябе.
У працяг тэмы, калі дазволіце. Я не бачу (па скрайняй меры да цяперашняга часу не бачыў) канкурэнцыі паміж аква і анлайнерам. Тое што мы ёсьць тут, і што мы (ужо толькі былі?) там, зусім не супярэчыць адно аднаму. І нам зусім ня трэба выбіраць паміж "тут" альбо "там". У кожнага рэсурсу свая, так бы мовіць, сьфера выкарыстаньня: "тут" - для зносін, каб падзяліцца нейкімі сваемі ўраджаньнямі, каторыя маюць сэнс вось зараз, пакуль мы тут, сваемі навінамі, задаць пытаньне, якое наўрадці ўзьнікне яшчэ ў кагосьці і мае цікавасьць толькі для мяне і г. д.; "там" - для інфармацыі, карыснасьць якой доўжыцца больш працяглы час, альбо нават заўсёды і адрэсаванай шырокай аўдыторыі (ну, класічны выпадак - пытаньне Тусьсіна аб пад'ёме малька) і г. д. Ну, па скрайняй меры, я б так пазіцыянаваў "там" (акву). Анлайнер для аквы - як чат АБЫ для АБЫ, ну, ці, калі каму такая аналёгія не падабаецца, наадварот, аква для анлайнера - як часопіс для таварыства, дзе яно фіксуе (пратакалюе, калі жадаеце, калекцыянуе) усё самае важнае і зьмястоўнае, зьвязанае са сваёй дзейнасьцю. Ніхто не імкнецца і не заахвочвае "туды" перанесьці нашыя "зносіны" і цалкам пераехаць туды. Скажу яшчэ: "там" гэтыя "зносіны" асабліва і не патрэбныя, тым больш, улічваючы абмежаваны аб'ём хостынгу. Скажу больш таго: акве без анлайнеру будзе цяжка. Скажу банальнасьць: аква без суполкі анлайнера зусім не мае апраўданьня свайму існаваньню, яна для нас стваралася.