Ужо больш года карыстаюся ME 45i з беларускай мовай
А з майго пункту гледжання гэта зусiм не патрэбна, у мяне звычайна англiйскi стаiц'.
I рэклама гнусмасау на беларускай мове мне зусiм не падабаецца!
Трохі схлусіў -- карыстаюся ME45i з беларускім інтэрфейсам з 06.05.2004. 
Задумка з'явілася даўно, і пасля таго як убачыў гэтую галіну і шмат зацікаўленых, з натхненнем пачаў сабіраць інфармацыю ў сеціве. Знайшоў амаль усё неабходнае праграмнае забеспячэнне і інфармацыю на http://siemens-club.ru/
.
Пачаў патрашыць свой ME45 і адначасова стварыў новую галіну http://forum.onliner.by/viewtopic.php?t=194489 у якой планавалася стварыць асяродзе для супрацоўніцтва, бо існуючая галіна была перагружана флудам і г.д.
Амаль адразу новую галіну зачынілі
. За гэта вялікі "дзякуй" мадэратару Forrest Gump. Спрабаваў спрачацца - але ўсё марна. У мяне не паверылі. Але праца не спынілася:
- першае, што спатрэбілася - гэта і-заваць ME45 каб з'явілася магчымасць уносіць змяненні ў склад унутраннага праграмнага забеспячэння тэлефона (flash) і ўжываць розныя патчы, якія павялічваюць функцыянальныя магчымасці тэлефона (упэўнены - хто ўжо карыстаецца і-заваным ME45, той не згадзіцца на стандартную функцыянальнасць
);
- потым дэкампіляваць з flash language pack (кавалак, які ўтрымоўвае моўныя модулі інтэрфейсу);
- і самае складанае і працаёмкае - перакласці 3097 радкоў меню і дыялогаў.
Але складанасць не ў самім перакладзе, а ў адаптацыі тэксту. Справа ў тым, што беларускія словы атрымліваюцца значна даўжэйшымі за ангельскія (альбо нямецкія) і не змяшчаюцца ў адведзеныя пад іх месцы ў меню і дыялогах.
Выйсцяў тут два:
- прыбегнуць да скарачэнняў дзе гэта магчыма. Справа ў тым, што пры скарачэнні ў ва многіх выпадках губляецца адназначнасць успрымання інфармацыі, а бывае і зусім незразумела нават і для чалавека, які добра знаёмы з гэтым апаратам (гэта можна назіраць пры карыстанні рускім варыянтам інтэрфейсу);
- выпрацаваць адпаведную тэрміналогію альбо падабраць словы, якія можа і не зусім будуць адпавядаць даслоўнаму перакладу арыгінальнага інтэрфейсу, але павінны адназначна і карэктна адлюстроўваць сутнасць. Добрым прыкладам і арыентырам могуць быць польскі, чэшскі, славенскі і г.д. варыянты перакладу.
Прапанаваў зацікаўленым знаёмым паўдзельнічаць у перакладзе. Многія атрымалі мае напрацоўкі і арыгінальны лэнгпак з ангельскім, нямецкім, чэшскім,польскім, славенскім і рускім варыянтамі інтэрфейсу. Але, нажаль, у многіх,калі бачылі аб'ём работы, хутка знікаў энтузіязм, а паступова і само жаданне.
Вось так сам карыстаўся апаратам і паступова выяўляў і выпраўляў недакладнасці. Потым з'явіліся іншыя патрэбы. Праца. Каханне. Зноў праца. І гэтак далей. Карацей не да гэтага было
.
Вынік - карыстаюся прыкладна на 97% дапрацаванай версіяй. Глюкаў пакуль зусім не назіралася ды і адкуль ім узяцца
. Шмат вольнага часу пакуль не назіраецца. Апаратам пакуль вельмі задаволены
(дзякуючы ўсемагчымым патчам і г.д.) да і няма годнай альтэрнатывы:spy:, хіба дзе знайсці зусім новы
.
Думаю, што як небудзь дапрацую і ўсё выкладу.
Мяркую што і для астатніх SIEMENS х35 і х45 таксама нічога складанага, тым больш што ў іх ёсць шмат агульнага.
І яшчэ -- что зусім адназначна і непарушна -- зарабляць грошы на гэтым не збіраюся. Таму прапаную, усім зацікаўленым у далейшым развіцці праекта, аб'яднаць намаганні і ўнесці свой уклад.
-=KazLo=-:Не ясно только как поступить с "у-нескладовае"... Хотя можно на украинской раскладке вместо украинского языка попробовать, может в нём есть.
Или в каком болгарском поискать, кто знает, просветите людей.
У тэлефонах Samsung выкарыстоўваецца Unicode, таму ніякіх праблем з 'ў' не ўзнікае:

Зьміцер, можа нарэшце мы ад вас дачакаемся лэнгпака (хай сабе i зробленнага на 97%)? Цi будзем i далей слухаць, што дзесцi ў кагосцi ёсць МЕ45 з беларускай мовай?
|
офлайн
Неизвестный кот
Junior Member
|
|
|
81 |
22 года на сайте Город:
|
Позорно. В Эстонии вон людей - как в Минске, 2 млн, а как таковых эстонцев в 2 раза меньше, а эстонский язык во все основные модели зашивают.
А "космополитам", которые поют о "официальном двуязычии", нужно подрасти сначала и на мир посмотреть, чтобы выдвигать такие космополитичные заявления . Если нет уважения к себе, то хотя бы нужно проявлять его к людям, которые на этой земле родились. 
Я думаю тема стоящая, и тому, кто ее раскрутит, перепадет и денег и уважения. И не только среди "беларускамоуных груповак"
Наконт SMS-аў па беларуску
Я зрабіў патч для SGH-X100 (для прашыўкі X100XEDG1), які
дазваляе набіраць SMS паведамленьні на матчынай мове.
Патч замяняе нямецкую мову ўводу на беларускую; размеркаваньне літар падобнае
да расейскай мовы (2: АаБбВвГг+выбухное г; 3:ДдЕеЁёЖжЗз і гд ).
Адзіны непрыемны момант - для ніжняга рэгістру давялося прадубліраваць мяккі
знак праз асаблівасьці нямецкага альфабэту.
Пакуль пасьпеў пратэставаць толькі на Siemens С65, SE T610 і нейкай Матароле
.
Праблемы ўзніклі толькі з SE T610 - не адлюстроўваў выбухное 'г' і 'ў' ў ніжнім
рэгістры.
Спадзяюся спадар Cactus выкладзе яго побач з моўнымі рэсурсамі
P.S.: Для іншых тэлефонаў (прашывак) Samsung зрабіць порт гэтага патча хутчэй за ўсё
будзе не складана. Каго зацікавіць пішыце.

А хто мне растлумачыць наконт SonyEricsson T630, гэта магчыма? Там няма лэнгпакау ![]()
Ці можна нейкім чынам беларусізаваць Nokia6210 i Nokia6610? Ці існуе для іх беларуская "лякалізацыя"?
rydel, не нажаль на Нокію "хатнюю" лакалізацыю не зробіш, трэба чакаць, пакуль сама нокія гэтага ня зробіць
каб прашыць наш тэлефон - потрэбен праграмматар
Сайт diallog.by падтрымлівае адпраўку SMS (web2sms) на беларускай. Віват, БЕЛСЕЛ!
p.s. а таксама на ўкраінскай.
|
офлайн
Неизвестный кот
Senior Member
|
|
|
3935 |
22 года на сайте Город:
|
|
офлайн
YauhenZnew
Junior Member
|
|
|
77 |
19 лет на сайте Город:
|
Беларускамоўны інтэрфэйс Benq-Siemens EF81-SXG75. Пераведзена ня ўсё, але большасьць. Усталёўвайце на ўласную рызыку, за праблемы адказнасьці не нясу. Распакоўваеце архіў, запускаеце Brew Mobile Commander, падключаецесь па brew і капіюеце тэчку brew з архіва ў памяць тэлефона. Мяняеце мову на румынскую. Пераклад становіцца беларускім і ў сьпісе моваў румынская замяняецца на беларускую. Дасяг паўз мэню: Settings-Phone-Language.
Пераклад вывераны не да канца, шмат памылак і словаў зь няправільнымі пераносамі. Правярайце і кажыце, што не падабаецца, буду выпраўляць. Прымаюцца замовы на пераклад недаперакладзенага. Выпраўляць ці перакладаць можаце і самі прагрмамаю BrewResourceEditor з архіву. Абіраеце .bar-файл, захоўваеце як brx і атрымліваеце тэкставы файл. Апрацаваўшы, зноўку адчыняеце ў рэдактары і націскаеце Compile Resource Script зь мэню Build. Капіюеце файл у тэлефон. Каб паглядзець зьмены, зьмяняеце мову зь беларускай на якую другую і зноўку на беларускую ці перагружайце цела.
Увага! Спадарства, рабіце бэкапы. На тэлефоне SXG75 пераклад раней не ўсталёўваўся.
Усе пытаньні ў галіне EF81 http://forum.onliner.by/viewtopic.php?p=5810220#5810220.
http://rapidshare.com/files/46908448/langpack.rar.html 1,7 мб.



|
офлайн
YauhenZnew
Junior Member
|
|
|
77 |
19 лет на сайте Город:
|
zhelezka, Малайчына... Але я так разумею падойдзе пераклад толькі на новыя сімэнсы. Таму што нейкія фарматы іншыя, ад майго тэлефона. Эх... значыцца буду перакладаць свой тэлефон сам далей.