Набыў sx220 амаль два гады таму (07.2011). У прынцыпе класны апарат - кампакт, відэа са стэрэа гукам.
Вырашыў вось паспрабаваць chdk. Сфоткаў RAW, гляджу ў фоташопе - він'янцірванне, шмат, вельмі шмат гарачых піксэлаў (чырвоных і сініх - хаця гэта можа ад таго, што фатаграфаваў у цёмным пакоі з ISO 400-800). Хаця JPEG на мой погляд выглядае нармальна. І самае дзіўнае, што памер RAW - 3000x4000, то бок 12.0 MP, а зусім не 12.1. Нават не ведаю - ці то брак, ці то ад старасці. А выніковы JPEG таксама 3000х4000. Атрымліваецца, што, каб зрабіць нармальнае фота, апарат апрацоўвае - абразае па краёх і інтэрпаліруе здымак. Чытаў у пачатку гэтай тэмы, што былі водгукі пра расцягванне выявы на краях - можа быць гэта ад гэтага. Хаця я на сваё вока не заўважаў нічога такога. Жыў спакойна пакуль не пабачыў RAW.
Таксама на мой суб'ектыўны погляд з chdk апарат хутчэй выжырае батарэю і грэецца больш.
А яшчэ я так пачаў прыглядацца на якую наступную мадэль кампакта. І што я бачу?! Я та панакупляў гару гэтых NB-5L, а ў наступных мадэлях гэты форм фактар ужо не выкарыстоўваецца. І замест таго, каб палепшыць фоцік гэтыя маркетолагі суюць туды розныя GPS, Wi-Fi ды тач-скрыны (якія яшчэ больш будуць жраць батарэю). Капіталізьм.
За ўвесь час толькі шторка на аб'ектыве адзін раз заела (я доўга апарат не выкарыстоўваў, а потым на марозе фоткаў). Хацеў быў сам адрамантаваць, але зрабіў яшчэ толькі горш - зняў аб'ектыў, а назад ужо ўставіць не змог. Аб'ектыў перастаў складацца. Прыйшлося ў сэрвіс аддаць. І тады прыдбаў сабе 1100D. Нават неяк фрустрыраваўся: па кошце - даражэй, па вазе - цяжэй, і фоты можа і лепей, але не на столькі каб ужо вельмі (хаця можа проста не ўмею карыстацца; і тут як каму што важна - ці занатаваць падзею, ці прыгожа размыты фон), і гук у відэа - мона (дробязь, а на душы неспакона пасля стэрэа ў кампакце).