Edelveys2:shpilka, Принцип действия , как я понимаю , основан на том ,что пузырек идет медленно по спиральной трубке. А за это время растворяется в воде.
Где то я видел в нете на буржуйских сайтах нечто подобное, но размеры там были побольше.
Усе такія сьпіралькі маюць адзін істотны недахоп, яны зарастаюць. Іх эпізадычна мыць прыйдзецца, прычым, у якой-небудзь хіміі, бо інакш водарасьці знутры сьпіралькі не выгнаць. Сьвятла ім там дастаткова, СО2 - заваліся. Расьці - не хачу. Да таго ж гэта пасіўны дыфузар, наколькі я разумею, не будзе бурбалка цалкам распушчацца за такі шлях, хаця калі пасьля праходу па сьпіральцы газ там скаплівацца пад прабіркай будзе, а не вылятаць у атмасьферу, то калі пад ім помпачку паставіць для абдуву вадой, то распушчаць будзе, магчыма, без страт. Толькі сьпіралька гэтая ў гэтым выпадку выконвае бутафорную функцыю. З такім жа посьпехам можна і звычайную прабірку ўжываць.