sasha-va, кросавы моцык - гэта спартыўны інвентар, які не прадугледжвае наяўнасці ПТС, рэгістрацыі і язды па дарогах агульнага карыстання. адпаведна, на іх не трэба рабіць страхоўку, праходзіць тэхагляд і плаціць падатак.
ПТС маюць дуал-спорты. на іх таксама можна гойсаць па лясах ды багнах, але яны маюць паваротнікі, люстэркі, пляцоўкі для дзярж. нумара, вось гэтае ўсё. калі хочаш катаць на такім па дарогах агульнага карыстання, яго трэба зарэгістраваць у ДАІ, зрабіць страхоўку, прайсці тэхагляд. ну і пасведчанне катэгорыі А ці там А1 у залежнасці ад аб'ёма моцыка абавязкова. па грашах на памяць нешта так:
рэгістрацыя 2 базавых;
тэхагляд у Мінску 27 рублёў новы мот на 3 гады, +12,60 за дазвол;
страхоўка мота 300 кубоў 38 руб. зараз будзе даражэй, бо курс вырас;
падатак 44, здаецца, рублі за год.