Ты вот мне объясни, почему русские признают белорусские имена и пишут на своем языке Янка Купала, Василь Быков, Алесь Адамович, а не Иван Купала, Василий Быков и Александр Адамович, но белорусы не признают русских имен и по белорусски пишут Уладзiмiр, Рыгор, Мiкалай и г.д.?
ну чаму ж не прызнаюць, я ніколі не бачыў, каб пісалі Алесь Пушкін таму наконт імёнаў Иван і Александр Вы памыляецеся, у пашпартах па беларуску так і пішуць "Іван", "Аляксандр", і наконт Янкі Купалы прыклад непадыходзячы, таму што Янка Купала - гэта псеўданім, які не перакладаецца, а сапраўднае імя - Іван Дамінікавіч Луцэвіч, і я ніколі не бачыў, каб пісалі Янка Дамінікавіч Луцэвіч... Владимир-Уладзімір - не бачу ніякага скажэньня пры перакладзе - простая транслітэрацыя з улікам правілаў беларускага правапісу, улічваючы тое, што беларуская буква "Ў"(У) пры вымаўленьні перад "Л" як раз і адпавядае расейскай "В"... ну а што датычыцца Егор-Рыгор, Николай-Мікалай, Евгений-Яўген, я не ведаю згодна з якім нарматыўным дакументам гэтыя імёны ў пашпарце падаюць у беларускім варыянце, магу толькі сказаць, што ў нашай посткаланіяльнай краіне гэта добрая справа, накіраваная на адраджэньне беларускіх імёнаў, і супраць перакладу свайго расейскага імя ў беларускі варыянт ні адзін сапраўдны беларус нічога мець не будзе, а незадаволенымі застаюцца толькі манкурты ці антыбеларусы