Але тыя, каму зараз да 16, шмат лепш валодаюць рускай мовай, чым іхнія бацькі, што чакаць нам, пакаленню 90-х ад пакалення "нэкст".
Не хвалюйцеся, пакаленьне "нэкст" таксама рознае - большай частцы, канешне, пляваць на моўныя пытаньні, але ёсьць і сапраўды зацікаўленая моладзь, якая вырасла ў расейскамоўным асяроддзі, але цягнецца да сваёй нацыянальнай культуры, і ў прыватнасьці да мовы, я гэта бачу на прыкладзе чата сваёй сеткі, карыстальнікамі якога з'яўляецца ў асноўным моладзь 1990-х гадоў нараджэньня - калі я першы стаў пісаць там выключна па беларуску, у большасьці гэта выклікала здзіўленьне, некаторыя пачалі кідацца ў мой бок з абражаньнямі накшталт "калкасьнік/апазіцыянер/нацыяналіст", але нашмат больш моладзі наадварот зацікавілася і шмат хто стаў мне адказваць па беларуску, спачатку саромячыся, з трасянкай і памылкамі ледзь не ў кожным слове, але з непрытоеным імкненьнем карыстацца матчынай мовай... прайшоў амаль год, і зараз беларуская мова ў чаце нікога не здзіўляе, некаторыя маладыя карыстальнікі амаль поўнасьцю перайшлі на беларускую мову, іншыя пішуць па ранейшаму на расейскай, але да мяне зьвяртаюцца на беларускай, пры чым гэтага я ад іх ні разу не патрабаваў
яшчэ частка карыстальнікаў на беларускую мову так і не перайшла, але выказваюць мне падзяку за тое, што бачачы кожны дзень жывую беларускую гаворку, яны з кожным днём лепш разумеюць беларускую мову і адкрылі для сябе шмат невядомых ім раней беларускіх словаў, нават некаторыя з тых, хто мяне спачатку абражаў, зьмянілі свой сьветапогляд на гэты конт
вось вам і пакаленьне "нэкст" - яго прадстаўнікі канешне ведаюць беларускую мову горш за пакаленьне, якое вучылася ў пачатку 90-х, але цягі да роднай мовы ў іх не паменела, таму я ўпэўнены, што калі ад улады адыйдуць апошнія прадстаўнікі "саўка", беларуская мова атрымае новае развіцьцё, бо патэнцыял для гэтага маецца нават у моладзі 1990-х гадоў нараджэньня...