Вітаю ўсіх карыстальнікаў гэтага мабільнага цуда!
Нарэшце, пераклад на беларускую мову завершаны! На жаль, толькі без deb пакунка ўсталёўкі
. Так што пакуль гэта альфа, не, бэта версія перакладу. Праўда, улічваючы тое, што пераклад рабіў толькі я, не судзіце моцна аб якасці перакладу (я лічу, што якасць перакладу на 85-90% з 100%, карацей кажучы, як на Ubuntu). Я перакладаў з англійскай (рускай проста не было). Ніжэй скрыншоты
:






Як бачна на чацвёртым скрыншоце, пераклад крыху змешаны (на 7%, калі не менш) з украінскай мовай
. Гэта з-за таго, што я спампаваў украінскі пераклад з рэпазіторыяў і проста замяніў УСЕ файлы перакладу(deb пакунка ў мяне ж няма
). Я не ведаю, як атрымаўся такі баг...
Я звязваўся праз емэйл з арганізатарам неафіцыйных перакладаў (на transifex.net) і ён абяццаў зрабіць deb. Ну што жа, чакайма! ![]()



