Дзялюся вынікам. Заняло ўсё каля месяца (з улікам таго, што дасылалася Еўрапоштай). Ветравік рабілі па форме старога, які я пабіў, з полікарбаната на 4мм. Атрымаўся такі ж самы, па якасьці трошкі горш (сіневаты, празрыстасьць дзесьці на ўзроўні 80-85%, прагляднасьць не найлепшая). Але ж мне празь яго на дарогу не глядзець, і кошт атрымаўся 100$ замест 180$ за арыгінальны, таму я задаволены. Каля 1000 км ад'езьдзіў, усё добра.