ang2033:
Каждый из нас волен выбирать себе любой ресурс без всяких перед кем либо обязательств, и это будет правильно, я так считаю.
Анжэліка, усё правільна. Я проста хачу данесьці тую думку, што пакуль мы раскіданы па розных рэсурсах, мы нічога з сябе не ўяўляем, а калі нас згрупаваць недзе разам, мы ого-го - сіла! анлайнер пры ўсёй яго прывабнасьці і свабодзе на прэтэндэнта, дзе мы маглі б "згрупавацца разам" не цягне. Адзіны прэтэндэнт - АБА, і тое пры ўмове, што здымуцца пытаньні палітычнай акварыўмістыкі. Калі ж не здымуцца і такі агульнапрыняты цэнтар нашай лакалізацыі ня ўзьнікне, прайграем мы ўсе. Украінцы гэты этап прайшлі, расіяне гэтых цэнтраў нават некалькі маюць. А нашая АБА - гэта пакуль толькі зарыхтоў, балванка, зь якой мы павінны разам зрабіць лялю. І тут без узаемных саступак і кампрамісаў нічога не зрабіць. Калі адміністрацыя не пойдзе на дэмакратызацыю і іншыя нашыя прапановы, якія я жадаю, каб тут прагучалі, і якія, я спадзяюся, будуць канструктыўнымі, то нічога не выйдзе. І ад гэтага нікому добра не будзе. У лепшым выпадку застанемся пры сваех амбіцыях.