Lazy, а ты калi апошнi раз актыўна юзаў GPRS? Да 2:00 21кастрычнiка цi пасьля? Калi пасьля, то як ты гэтага дамогся?
Наколькi я разумею, Velcom паставiў новы PPP-сэрвер i праз гэта ўсе нашыя праблемы.
Праўда адна старая праблема вырашылася -- раней пасьля ўваходу ў сетку без папярэняга шатдаўну (ресэт, напрыклад) не пушчаў PPP -- трэ' было выйсьцi (не спрабуючы падняць GPRS) i iзноў зайсьцi.
Затое цяпер працаваць стала немагчыма навогул:
- рвецца сувязь пры пераходзе на iншую соту: спецыяльна гадзiну эксперыментаваў: хадзiў у LAC:0x78 памiж 0x37b, 0x37c, 0x533,0x535,0xb5,0xb7. Рвецца нвават пры пераходзе з 0xb5 у 0xb7! Рвецца стабiльна, бывае проста ў статусе адначасова зьмяняецца нумар соты i GPRS Status, бывае нiбыта не парвалася, а пасьля першага звароту -- таймаўт i рвецца.
- рвецца само праз некаторы час цi параз кiлабайтаў 200! Немагчыма юзаць нiчога! ICQ/Jabber -- поўныя кранты, вэб - рэканэкт кожныя пару старонак. E-mail аўтаматычна -- праз раз, бо не каннэкцiцца.
- часам не каннэкцiцца пасьля разрыву гэткага. Пры пераходзе з соты на соту яшчэ больш-меньш -- максымум з другога разу, а вось калi адсохла само -- можна n разоў далбiцца.
- новы сэрвер не падтрымлiвае header compression -- сувязь рвецца пасьля першага пакету.
- data compression падтрымлiваецца, але яе ўключэньне, падобна, павялiчвае верагоднасьць разрыву сувязi. Магчыма, гэта зьвязанае з тым, што калi прымусова затармазiць случэньне (напрыклад карэгуючы хуткасьць IR/RS232 як тут раiлi да 19200), дык становiцца лягчэй. Праверыць залежнасьць разрыву ад худкасьцi не магу -- у мяне толькi data compression можна выключыць -- GPRS у мяне наўпрост бяз IR/RS232/BT -- няма чым тармазiць...
2All: людзi, хто-небудзь штодзённа карыстаецца GRPS? У вас усё працуе пасьля 21.10? Як?!