Цытую адказ з канферэнцыі HT:
Вось жа, якія жарсьці ўгарэлісь, а ўсё з-за недасьведчанасьці ... Шкада, што адразу ніхто добра не растлумачыў, але ж тады б, напэўна, такой цікавасьці да пытаньня не ўзьнікла. І яшчэ абагульняючае назіраньне: ці не зьдзіўляе Вас, што ўсе, хто тут размаўляе на мове, - за "тарашкевіцу", тыя ж, хто не размаўляе й мову не ўжываў са школы, - за "наркамаўку".
Зараз да галоўнага: беларуская мова ў нас адна й тая ж, а вось правапісы - розныя.
Вось скарочаная гісторыя пытаньня:
Да 30-х гадоў беларускi правапiс разьвiваўся паступова й натуральна. Стыхiйны адбор лепшых напiсаньняў iшоў да 1918 году, калi Бранiслаў Тарашкевiч упарадкаваў правапiс i граматыку. Сыстэма тарашкевiцы ўдакладнялася, пашыралася працаю iншых навукоўцаў (Язэп Лёсiк, Ян Станкевiч), супольнаю думкаю беларускiх мовазнаўцаў (Акадэмiчная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапiсу i азбукi, Менск, 1926).
У БССР правапiс i граматыка Тарашкевiча былi ў 1933 годзе скасаваныя ды замененыя — зьнянацку, гвалтам, пры вымушаным маўчаньнi навуковае грамады — на зрусыфiкаваныя. На тое была адпаведная пастанова «Совнаркома». У Заходняй Беларусi, на эмiграцыi ўвядзеньне наркомаўкi сустрэлi пратэстамi й надалей пiсалi паводле Тарашкевiча, паводле жывое мовы. Асобныя непасьлядоўнасьцi (правапiс й, ў; правапiс чужаземных словаў з дыфтонгамi) парадкаваў Антон Лёсiк, а на эмiграцыi —Ян Станкевiч, Валянтына Пашкевiч, iншыя.
Наркомаўка розьнiцца ад тарашкевiцы найперш адарванасьцяй ад жывое мовы й клясычнае традыцыi беларушчыны. Рэформа 1933 году жывасiлам увяла ў нашую мову неўласьцiвыя ёй граматычныя формы й нават вымаўленчыя правiлы. Зьмянiлi слоўны запас, касуючы самабытнае ды ўводзячы «объединяющее», зьмянiлася нават будова сказаў.
Вось тут пра гэта вельмі падрабязна апавядаецца для зацікавіўшыхся Леанід Лыч_ Рэформа беларускага правапісу 1933 года ідэалагічны аспект
А тут (http://txt.knihi.com/nn/1998/18/04.htm) добра растлумачаны галоўныя адрозьненьні паміж наркамаўкай і тарашкевіцай. Хаця зараз, пасьля прыняцьця “Беларускага клясычнага правапісу” (БКП - http://www.pravapis.org/pravapis2005.pdf) , зроблены некаторыя зьмены, але ж гэта, нарэшце, сучасны ўнармаваны беларускі правапіс, якога не хапала апошнія гады, што давала паставы казаць пра адзіную “наркамаўку” і шматлікія “тарашкевіцы”. Ён падаецца са шматлікімі прыкладамі ды тлумачэньнямі, аднак займае нямала старонак і хутчэй за ўсё адолеюць яго толькі сапраўдныя заўзятары, таму магчыма проста скарыстацца гэтымі дзесяцьцю памяткамі Вячоркі. http://txt.knihi.com/nn/1998/18/04.htm Дарэчы адзінаццатым пунктам я бы дадаў жаданьне ўжыць й пошук найбольш адпавядаючага сытуацыі ўласна беларускага слова замест простай “трасянізацыі” рускага ці яшчэ якога іншамоўнага...
Не скажу, што я размаўляю цалкам згодна з БКП, але спрабую і мне падабаецца. І я, асабіста, ўпэўнены, што БКП прывабней і бліжэй да сапраўднага гучаньня мовы, і маю надзею, што раней ці пазьней афіцыйнаю мовай дзяржавы зробіцца яна, замест “наркамаўкі” і трасянкі ці поўнай замены “великим и могучим”. А да перамогі першага варыянту і патрэбна ўжываньне БКП у самых розных месцах, як зараз на google.com, livejournal.com і ў хуткім, спадзяюся, часе на Hattrick.org %).
Што да выбару, то, мяркую, ўсім зразумела, за які я варыянт%) Аднак лічу, што канчаткова абіраць трэба будзе па заканчэньню перакладу, якога матэрыялу будзе больш - той і перамог. Трэба будзе выправіць часткі ў пацярпелым паразу правапісу, захаваўшы арыгінал для жадаючых зрабіць неафіцыйны іншы варыянт. На дадзены момант лік зь лікам 5-1 перамагае “тарашкевіца”. Пазмагаемся?%)
З.Ы.А зацятым прыхільнікам наркамаўкі прапаную параўнаць мову перакладзенага 6-га падзелу правілаў Hattrick і 1-5-га на адпаведнай старонцы. Што вам так не падабаецца, ці што Вы не разумееце ў 1-5 частках? Ці справа проста ў назве?