Дзякуй усім за парады! Адчуваю нейкую цёпласьць і ўнутраную талковасьць гэтай ветки форума.
Chinaman:
так вроде навесное оборудование к культиватору/мотоблоку под названием Окучник как раз и выполняет нужную вам функцию, нет?
Да маіх культыватараў няма навяснога. 1-шы - гэта італянскі La Zappa 25 кг. Песьня! Купіў яго ў той год, калі ўвялі наяўнае еўра ) Другі - Daewoo, быў хуценька набыў самы моцны зь іх (нешта ён 30 ці 32 кг), калі разьляцеўся малы шкіў з чорнага цьвёрдага пластыка у тым першым пасьля ўсталёўкі туга не роднага рэменя на паніжэньне. Але гэта не Дэу, а на самай справе ганьбавая франшыза кітайцам. Мае моцны матор і цудоўную сістэму перадачы й паніжэньня. А далей - немагчыма распавесьці без нецэнзурных словаў ) Ім не карыстаюся з таго часу, калі таленавітыя беларускія хлопцы па ўзоры склеенага таго пластыкавага вытачылі мне той малы шкіў зь нержавейкі (а ён складаны, з выпрэсоўкамі з бакоў).
А што тычыцца сапраўднага матаблока, каб яго набыць - то не дам яму рады, цяжкі, ў сарай не зацягну) Ды й не люблю гэтыя свечы-карбюратары-паліва-алей-кольцы... З генератарамі тут ужо наскакаўся (дрэннае тут э/забеспячэньне, а на лецішчы жыву ўжо некалькі гадоў бесперапынна, у Мінск - толькі на працу ці ў Карону, а ў кватэры ў Мінску - дзеці
galka68:
D569, бобкатом) . Версия мини экскаватор или мини бульдозер)
yury_by:
Виброплитой пройтись по вскопанному, если я правильно понял вопрос.
Талковая парада, але не пра мой выпадак. Трэба не сьцяжынку, а каб глыбей.
_______________
Такім чынам - зразумеў: гэты год хоць як і ня хутка закончваю рыдлёўкай, а ў наступным - шукаць землекопа
)