Всем привет.
Дальше, звиняйце, буду все ж по-своему.)
katjushka-T5:
Лифт грузовой запрограммировали так, что с верхних этажей его не вызовешь. И я поражена, что мамочки с колясками ничего не могут сделать, где-то сказали, что по-другому лифт программировать никто не будет.
Расказваю пра ліфты. 
Сёння, пасля чарговага спуску з 13-га паверха з дзецьмі пешшу па чорнай, закрытай ад усіх вачэй лесвіцы, ібо адзіны ліфт. які працуе ў нармальным чалавечым рэжыме іздох, я такі патэлефанавала нарэшце Груздзеву А.В.
Вы не паверыце (с), што я пачула!
Аказваецца, яму НІХТО не скардзіўся на грузавы ліфт! І ён упершыню чуе пра праблему ад мяне. Гэта першае.
Другое. Калі я "з парога" размовы папрасіла спасылку на нарматыўны акт, на падставе якога ліфт працуе ў нас у такім э-э-э..мякка кажучы, альтэрнатыўным рэжыме, А.В. мне адказаў, што гэта ЭКСПЕРЫМЕНТ Белліфта.
Я не жартую. Так і сказаў. Што, маўляў, Белліфт сію навацыю прапанаваў паспрабаваць чыста на месяц (сакавік), і мы (Т-С) пагадзіліся.
Я сказала: ну я спадзяюся, вы разумееце, што гэты эксперымент няўдалы і працу ліфта трэба вяртаць у нармальны рэжым?
Вось тут -та і пачула, што я першая, хто на гэта скардзіцца. 
Адпаведна я растлумачыла, што народ у доме, калі што, сім фактам страшна не задаволены. Бо мала, што 14-павярховы пад'езд карыстаецца па сутнасці адным ліфтам замест належных двух, дык калі ламаецца пасажырскі ліфт (як сёння раніцаю, прыкладам) мы застаемся ўвогуле без ліфта. Гэта не кажучы пра мам з каляскамі, якія вымушаныя кідаць дзяцей у калясцы на энным паверсе адных, ехаць уніз, падымацца на грузавым зноў наверх і толькі потым ехаць, як нармальны чалавек, які аплачвае НАРМАЛЬНУЮ працу ліфта, уніз.
Я сказала таксама, што калі трэба, то я момантам арганізую яму патрэбную колькасць званкоў з аналагічнымі прэтэнзіямі ці збяру подпісы за вяртанне грузавога ліфта ў чалавечы рэжым.
А.В. адказаў, што патрэбы ў гэтым няма. Што калі ён скажа Белліфту, што "эксперымент" нам болей не патрэбны, ён, Белліфт верне ліфты да нармальнага стану і без збору подпісаў. Пытанне некалькіх дзён, маўляў.
Я ў сваю чаргу паабяцала А.В..асабіста зладзіць траспарант з матнымі
, наколькі гэта магчыма, словамі для асабліва адораных стройбанаў, якія ва ўпор не бачаць кнопкі "адмена", не ўмеюць чытаць і не разумеюць, як карыстацца грузавым ліфтам, а таксама для ўласнікаў, на якіх гэтыя асабліва адораныя працуюць. На транспаранце напісаць штосьці кшталту (утрырую, але вострае жаданне напісаць менавіта так): КАЗЛОЎ, ЯКІЯ ІГНАРУЮЦЬ ВЕТЛІВЫЯ ПРОСЬБЫ І НЕ ЎМЕЮЦЬ ЧЫТАЦЬ, ПАПЯРЭДЖВАЕМ: РАМОНТ ЛІФТА Ў ВЫПАДКУ ЯГОНАЙ ПАЛОМКІ ЗА ВАШЫЯ ГРОШЫ!!!
А кансьержаў АБАВЯЗАЦЬ запісваць нумар кватэры, у якую носяць грузы. І калі сапраўды ліфт будзе зламаны - выстаўляць потым грашовыя прэтэнзіі ўласніку гэтай кватэры. Справядліва, імхо. Калі ўроды, якія на яго працуюць чытаць не навучыліся, хай сам уласнік ім правілы карыстання ліфтам зачытвае і тлумачыць, на якую кнопачку трэба ціснуць, калі грузы ў ліфт заносіш.
Вось такая размова ў мяне сёння адбылася.
Так што чакаем аднаўлення нармальнай работы ліфтаў. 
п.с. Прапановы па зместу і афармленню "транспаранта", які я катэгарычна настроеная павесіць каля грузавога ліфта, вітаюцца. Як вітаюцца і прапановы аб іншых метадах уздзеяння на тых, хто па-чалавечы не разумее.
Ібо пастаянныя паломкі грузавога ліфта выводзяць з сябе не нашмат меней, чым сам ліфт, які працуе у "альтэрнатыўным" рэжыме.