Redfox87
жыву ў 52-м доме
новая дарога будзе малаажыўленая, бо яна нават не раённага, а мікрараённага маштабу, калі жадаеце праверыць, проста наведайце суседнюю вуліцу Глебкі, і Вам усё стане зразумела
з плюсаў:
- даволі блізка да мятро;
- побач вялікая лесапаркавая зона;
- да цэнтру горада 25 хвілін на грамадскім транспарце;
- сацыяльных дамоў у раёне няма, таму суседзі будуць прыстойныя
- побач вялікая крама гаспадарчых тавараў, рэстаран, саўна, некалькі кафэшак і більярдных
з мінусаў:
- дарослая і дзіцячая паліклінікі знаходзяцца даволі далёка;
- пошта і банкаўскае аддзяленьне таксама далёка;
- побач знаходзіцца толькі адна старая харчовая крама, і тое настолькі малая, што там заўсёды чэргі;
- бліжэйшая школа знаходзіцца на значнай адлегласьці
як будзе называцца праектуемая вуліца, пакуль дакладна невядома, але ёсьць інфа, што ёй ужо афіцыйна надалі назву "вуліца Кірыенкі", ці будзе хадзіць па гэтай вуліцы грамадскі транспарт, таксама невядома, але ўсё магчыма, бо на нядаўна адкрытай для руху суседняй вуліцы Еўфрасіньні Полацкай, працягам якой зьяўляецца праектуемая вуліца, маюцца прыпынкі, якія пакуль не функцыянуюць, але ж не проста ж так іх зрабілі
празь некалькі гадоў некалькі мінусаў зьнікне, бо побач зьявіцца новая школа і вялікі гандлёвы цэнтр, але колькі гэтага прыйдзецца чакаць, адзін Бог ведае
як па мне, дык я вельмі шчасьлівы, што жыву не ў панэльным гетта, а трохі ў баку, у цішыні, побач з прыродай, і пры гэтым да мятро і да цэнтру горада рукой падаць