LIPA_ZG:
11pvs11:
не очень то разогнались платить за то, чтобы завершать рекламную картинку а100 за свои деньги. Тем более, идея сложно реализуется на таких размерах
Зеленые горки огородили на свои деньги, электромагнитные замки и шлагмаумы нельзя , тк в квартале внутри огорождения есть коммерческие торговые предприятия. Теперь забор для красоты, надо вот хмель посадить или виноград - пусть обвивает.
Белмаркет таксама агарадзілі?
1937941:
https://realt.onliner.by/2016/10/12/o-novostrojkax-akvarel
Umnik33, давайте уже объективно писать обо всем,а не переводить минусы которые вы писали у другого застройщика в плюсы! Можно просто прочитать про акварель и его застройщика, а модно съездить и посмотреть в_живую!
1.Там не то, что близко дом расположен около 4-х полосной дороги, а очень близко. Не думаю, что даже соблюдены нормы.
2. Дом превратился в офис. Все финансы, качалки, детские танцы там. Благо, что перекрёстке построили, часть туда переехали.
3.Красят фасад с завидной регулярностью. То ли из за ярких красок он так облазит, но выглядит печально.
4.эта газовая труба по всему дому ужас!
5.Про плесень и подтеки я уже молчу, все в статье и так есть.
Щелелоджии в одном домеНБ-это ещё цветочки
5.детскую площадку тоже описывать не буду.
С новой застройку зелёного бора они и рядом не стали! А покупатели все же смотрят при покупке на предыдущие объекты застройщика!
Да-планировки там интереснее, потолки вроде выше и все. Акваркль- одна из худших застроек в Боровлянах.
Новый проект выглядит на картинке красиво! Но если вы говорите, что НБ близко к трассе, то эти дома будут прям на трассе!
Те-же проблемы:сады, школы, поликлиники!
Бесплатный сыр бывает только в мышеловке!!!
Потом люди, как в Ратомке, будут просить, чтоб их дома не сносили, мы же за них деньги заплатили.
Выбор всегда большой, но нужно вкладывая в стройку деньги знать, что ты получаешь на выходе!
Плюс реклама - это ещё не окончательный цена! В си- тренинг тоже по 800$,но только первые этажи, а остальные по 900$
Хотелось бы, чтоб а-100 делало разнообразое жилье и панель и монолит, чтоб у покупателя был выбор покупки!
А то оного хаЯть, одного хвалить за те_же минусы странно
Прачытаўшы Лору Нагапецян, вельмі хацеў знайсці яе і папрасіць зрабіць дадатак ці новы артыкул пра гэты незвычайны дом. Таму што 95% яго жыхароў жывуць сабе ды радуюцца, а тут такі артыкул.
1. Дарога не нагружаная, са смярдзючым МКАД не параўнаць. Два разы на дзень праходзіць трафік на Мінск ды назад - далей ціха. А з адваротнага боку Акварэлі проста рай - толькі дахі катэджаў, дымок з труб ды сонейка над гарызонтам. І цішыня.
2. Офісныя памяшканні ўсе ў цокальным паверсе. Крама кветак, фітнэс-цэнтр для жанчын і "качалка" для мужчын, цырульня, дзіцячы развіваючы цэнтр, крама дзвярэй. Класны выбар. Куды Вы будзеце ездзіць ва Ўруччы свой жывоцік зганяць і за якія грошы?
Менавіта офісаў там 2-3. Перад заездам у двор - шлагбаўм, перад ім гасцявая паркоўка. За шлагбаўмам месцы заўсёды ёсць. Дом жа невялікі - 16 кватэр на пад'езд, казка!
3. Фасад перафарбавалі 1 раз, калі рамантавалі шчыліны. Не разлічыў забудоўшчык, быў такі грэх. Зараз усё файна.
4. Газавая труба жоўтага колеру - гэта норма. Лікбез:
Газ у кватэры, газавая пліта - гэта класна, танна і дае магчымасць рыхтаваць ежу і грэцца ў выпадку аварыі, калі адключаць электрычнасць. Калі няма газу - маліцеся на электрасеткі Мінскага раёну!
5. Падцёкі ды цвіль - выключэнні ў 1-2 кватэрах, менавіта якія выклікалі журналістку. Усё, няма больш там нічога. У параўнанні з НБ - дробязь. Каб 10-павярховік не ўзняўся супраць шчылін на балконах, было б у кожнага другога тое ж самае. Ды й зараз ёсць, толькі хто дазволіць такі рэпартаж? Гэта ж адзін з буйнейшых рэкламадаўцаў.
6. Дзіцячая пляцоўка якраз утульненькая. Ведаеце, колькі там дзяцей на гэты дом? Максімум 20. І гэта іх пляцоўка, а не суседзяў, бо суседзі ў катэджах дарослыя людзі, 50+. Невядома чаму журналістка не спыталася, што там за вялікая яма побач. А там катлаван пад вялікую велапаркоўку, якую жыхары-велааматары будуюць самі, каб быць гаспадарамі, а не плаціць арэнду невядома каму ды за што. Адчуйце розніцу.
Так, з новымі панэлькамі ЗБ гэта побач не стаіць, бо ў тых панэль, газу і кацельні няма, столь высокі, планіроўка о-го-го якая.
І катухі НБ ў полі не стаяць побач з натуральна лясным кварталам ЗБ, невядома каму стукнула ў дурную галаву, што іх можна параўноўваць.
"А покупатели все же смотрят при покупке на предыдущие объекты застройщика! " - бугага, не буду паўтарацца пра мае адносіны да такіх наіўных цётак. Росквіт і парадак ЗБ мае прозвішча Гопша, запомніце калі ласка гэтага чалавека ды яго каманды, і не крадзіце яго здабыткаў на карысць забудоўшчыка. Дарэчы, галоўны архітэктар ЗБ зыйшоў з працы пасля пабудовы кварталу.
У жыхароў Акварэлі іхняя (!) паліклініка, дзіцячая і дарослая, у 10 хвілінах пешшу. Два шпіталі таксама пад бокам. Свой участковы доктар. А вы хто і дзе? Іх дзеткі прыпісаны да новай школы ва ўчгасе, з басейнам, а вашыя пабірушкі куды паедуць?
На вялікі жаль, шмат хто з будучых пакупнікоў жытла нагадвае сароку, якая хапае ўсё бліскучае. На такіх і працуе Карпарацыя.