Усяго сто метраў ад вуліцы Гінтаўта - і Вы пераязжаеце ў Мінскі раён, в.Копішча :
- паліклініка не 8, не 11, не 28, а "раёнка" ў Бараўлянах,
- ДАІ не на Белінскага 10, а у п.Ратамка,
- сервіс-цэнтр Белтэлекама - ў п.Калодзішчы,
- прыезд "Хуткай дапамогі" не праз 15 хвілін максімум, а праз поўгадзіны, 70% машын - "УАЗікі - буханкі"
- ЗАГС не на Карбышава, а на Альшэўскага 8. Там жа райвыканкам і упраўленне адукацыі.
- Святло ў дварах аплочвае не гарадскі бюджэт, а жыхары. Альбо адзін ліхтар на двор, па начах часта адключаюць увогуле, эканомія.
- Ваду, каналізацыю, электрычнасць, ацяпленне абслугоўваюць не гарадскія экстрэныя службы, а раённыя. Яны настолькі ж бяднейшыя сталічных, як і бюджэт вобласці.
- Чарга ў Мінскім раёне ў дзіцячы садок больш за 2000 чалавек. Уручча перапоўненае.
Нехта пытаўся, чым новабудоўля на вул. Лапаціна лепш, чым у НБ. Усё вышэй сказанае. Але НБ даражэй, таму што "новыя стандарты жыцця".
Калі нехта лічыць, што я наўмысна падманваю, праверце самі.
Кожная сустрэча з раённымі службамі будзе каштаваць вам удвая больш нерваў і часу, чым з гарадскімі. Таму Лапаціна мусіць каштаваць даражэй. Сумленны кошт 1м2 ў Копішчы мусіць быць не вышэй за 700$.