kukuruku:
azuzera:
1)Почему в 7 этажке которая еще строится со слов ОП все продано а цена на сайте на квартиры в этом доме растут??
по моим ощущениям разводят(хожу в шапочке из фольги). у одного менеджера нет квартир, у другого на брони парочка, но надо подождать денек; у третьего - есть над аркой(но дороже на пару штук). когда отказываешься от неликвида - сразу появляется вариант лучше. 2 недели дурили голову - в итоге плюнул т.к. осадочек как от цыганских разводок.
Як робіцца ажыатаж перад пачаткам продажу новых айфонаў? Рэклама, распаведы пра новыя функцыі, "скрадзеныя" фота, плёткі ўзроўня "кажуць, што..." - і вось патэнцыйныя пакупнікі трымаюцца на кароткім ланцужку, збіраюць грошы, чакаюць ноччу ля ўвахода...і набываюць нешта вельмі падобнае на тое, што было, з сумнеўнай мадэрнізацыяй. З часоў смерці Джобса, IMHO, нічога там прынцыпова не змянілася.
У А-100 няма свайго Джобса. Толькі класічны маркетынг і шмат навязлівай рэкламы. Трымаць народ у напружанні: раптам падаражэе, раптам разабралі, аааа - хутчэй у аддзел продажу, хутчэй кінуць грошы ў ЖА!
На самой справе - нічога асаблівага. Дакладней, шмат цукру на пачатку і горачы - пасля.
Мне, шчыра кажучы, дзіўна, што тыя пакупнікі, якія спасылаюцца на станоўчы досвед кварталаў Зялёны Бор і Зялёныя Горкі, не чытаюць форумы жыхароў і не ведаюць, што іх чакае пасля таго, як поўнасцю здадуць іх квартал.
Зялёныя Горкі, напрыклад, ніколі не змогуць зачыніць сваю тэрыторыю плотам, таму што А-100 падсунула ім пад нос гандлёвы цэнтр. І усе гопнікі з пасёлку "Юбілейны" пьюць піва і смаляць цыгаркі пад вокнамі ЗГ. Тое ж і з паркоўкамі - там выстаўка іржавага лома з таго ж "Юбілейнага". Шмат праблем і з вадой, якую раз-пораз адключаюць з-за аварый. Праблема таксама нізкі ціск у кранах на апошніх паверхах, з-за чаго людзі сядзяць без вады.
Гэта ўсё лакальнае, скажаце вы. Добра, буздем лічыць, што гэта толькі ЗГ, пры чым тут А-100?
Ок, давайце разбяром праблему, дзе яскрава паказаны адносіны да жыхароў.
У Зялёным Бары у 2007г. пабудавалі кацельню. Праз 2 гады яе запусцілі на поўную моц. І людзі з вокнамі на бок кацельні перасталі спакойна спаць. Вы пачытайце, пачытайце!
На той час усе былі ў захапленні ад А-100 - прадаўцы ветлівыя, прадстаўнікі фірмы ідуць на кантакт з жыхарамі - поўнае ўзаемаразуменне. Жыхары напісалі ліст да дырэкцыі УП "Дамаан" (гэта ўсё А-100, той самы спадар Цэнцер), забудоўшчыка - просім нешта зрабіць! Нават санстанцыя прыязджала.
Забудоўшчык адказаў. Нешта там яны рэгулявалі, нейкія агароджы пераставілі - дабіліся мінус 2-3 дБ, лічы што анічога.Але паабяцалі дапрацаваць тэму ў міжацяпляльны сезон.
Адказ прыйшоў у лютым 2012г.
Прайшло лета 2012г - нічога не зрабілі.
Прайшло лета 2013г - таксама нічога.
Напярэдадні ацяпляльнага сезона 2013-2014гг. жыхары зноў збіраюць подпісы пад лістам да А-100 з пытаннем: калі ж выканаеце абяцанне?
Прыходзіць адказ за подпісам усім вядомай у НБ спадарыні Шэўлік: Тут змест поўнасцю. А сэнс адказу просты: кацельню А-100 ужо паспела перадаць (якім чынам, гэта на іх сумленні) на баланс раённага кіраўніцтва ЖКГ. Цягнік зышоў, паведаміла Святлана Шэўлік. Хочаце скардзіцца? Маеце права - пішыце ў дзяржаўную установу, якая насамрэч бедная, што царкоўная мыш. Маеце права.
Вы бачыце ў паводзінах кіраўніцтва А-100 нешта асаблівае? Не, гэта практыка. Аб'ект здадзены, арыведэрчы! Праблемы неграў...
тут нехта пісаў, як прадаўцы накіроўваюць пакупнікоў кватэр пасля поўнага разліку з праблемамі у таварыства, маўляў - гэта больш не іх праблемы. Так што нічога не змянілася. І не можа. Гэта палітыка А-100.