alenka-21, і так, і не так. З аднаго боку - сапраўды: народ не можа з зарплаты набыць столькі валюты, колькі набываў раней. З іншага боку, калі раней валюта патрэбна была турыстам ды аматарам шопінгу ў Вільні, то апасля пачатку інтэрвенцый і на доўгі час яна патрэбна будзе ўсім, нават нягледзячы на зарплаты. Так што апасля пачатку інтэрвенцый адкладзены попыт будзе не самай вялікай праблемай. Канчатковы падрыў даверу да фантыкаў - вось гэта будзе праблема для ўлад! Менавіта я збіраюся па магчымасці ўсе грошы пераводзіць у валюту, а фантыкаў пакідаць столькі, каб мне хапала на самыя неабходныя траты.
Дарэчы, мяркую, што і адкладзены попыт не будзе астранамічным. Мне, напрыклад, цяжка сабе ўявіць чалавека, якому патрэбна валюта, але які з-за сітуацыі на валютным рынку адкладвае безліч белак, каб потым на іх набыць валюту. Каму яна патрэбна, той імкнецца яе набыць любымі даступнымі шляхамі, а не чакае месяцамі.