Каб не гэтыя вурдалакі, можа, і не такой звышзадачай было б набыць валюту. Раней народ у сярэднім скупляў пад 50-70 млн. даляраў - і гэта пры тым, што зарплаты ў валютным эквіваленце было больш. Зараз лаўку з аўтамабілямі прыкрылі. Паводле дадзеных Нацбанка, народ апасля пачатку крызісу здае ў абменнікі ў сярэднім па 200 млн. юсд. Я, канешне, разумею, насколькі вялізны адкладзены попат, але калі ўявіць, што ля абменнікаў будуць стаяць сапраўды тыя, каму валюта патрэбна (турысты, студэнты за мяжою, пакупнікі некаторых тавараў альбо нават традыцыйныя адкладвальшчыкі на "чорны" дзень), а не махляры, валюты ў цэлым хватала б. Зараз жа большая частка людзей у чэргах альбо прама, альбо ўскосна (праз "наём" студэнтаў, бабак і інш.) нажываюцца на чужых праблемах. Таму я буду радавацца кожнай такой навіне
Пры гэтым я паўтараў і буду паўтараць, што асноўны віноўнік гэтай сітуацыі - улады і толькі ўлады