Ну вось, пачалося па новай цяпер, значыць, беларуская мова раптам стала вінаватай у тым, што некаторыя людзі размаўляюць на "трасянцы"... а можа быць у гэтым вінавата руская мова? Вы не думалі аб гэтым, спадары беларусаненавіснікі? калі быць сумленным да канца, то "трасянка" - гэта сумесь беларускай і рускай моў, то біш у яе існаванні "вінаваты" абедзве мовы, а не толькі беларуская, як Вы, з уласцівай Вам прадузятасцю, імкнецеся ўсім "намаляваць"...
... ёсць у мяне адна знаёмая - нарадзілася ў г. Менску ў рускамоўнай сям'і, наведвала беларускамоўны дзіцячы сад і беларускамоўную школу, спявае ў беларускамоўным народным ансамбле, але гэта зусім не перашкаджае ёй адначасова быць па адукацыі рускім філолагам, пры гэтым ніякай трасянкі з яе вуснаў не ліецца - ці літаратурная руская мова, ці літаратурная беларуская... ды і я таксама ўсё жыццё вучыўся ў беларускамоўнай школе, пры гэтым жывучы ў рускамоўным асяроддзі, але нават у першым класе я добра адчуваў мяжу паміж рускай мовай і беларускай, рабіць з гэтых моў мешаніну, і размаўляць на "трасянцы" мяне нішто не прымушала, і ніхто гэтаму не вучыў... я гэта ўсё вяду да таго, што беларускі садок да "трасянкамоўя" вышэйапісаных дзеўчын не мае ніякага дачынення, калі дзеўчыны размаўляюць на "трасянцы", значыць на аналагічнай "трасянцы" размаўляюць у асяроддзі, дзе жывуць гэтыя дзеўчыны, то біш на "трасянцы" размаўляюць іх бацькі відаць дзеўчынам так падабаецца мовіць, калі б захацелі - сачылі б за сваім вымаўленнем, і атрымалася б чыстая руская мова, але ж не сочаць - значыць не жадаюць гаварыць без акцэнту, можа такім чынам яны наўмысна хочуць усім паказаць сваю беларускасць
Def, krum, Вы прапануеце ліквідаваць усе беларускамоўныя садкі і школы? Адкуль столькі нянавісці да сваёй нацыянальнай мовы...