Вітаю ўсіх, ёсьць некалькі пытаньняў ад навічка. Пралістаў тэму, але адказаў не знайшоў, калі што - выбачайце, мо й прагледзеў
1. Набыў сабе Альфу Racer RC-50. Яна імпартаваная з РФ, але новая, і купляў праз інтэрнэт-краму, таму ўсе дакумэнты на месцы (акрамя ПТС, але сярод папер былі нейкія аркушыкі з QR-кодамі і выпіскамі з тэхпашпарту, таму, як я зразумеў, ён існуе ў электронным выглядзе). Прайшоў зьверку, дакумэнты ў мяне прынялі, але сказалі, што перад выдачай нумароў ім трэба атрымаць адказ на нейкі запыт у РФ. Папрасілі патэлефанаваць праз пару дзён. Вось ужо тыдзень мінуў, адказу на запыт няма. Я разумею, што зараз сьвяточныя дні і гэтак далей, але нешта трошкі трывожна. Ці ведае хто, што гэта за запыт, і колькі часу адбірае гэтая працэдура?
2. Ці трэба мне з новым мапедам праходзіць тэхагляд? Нават супрацоўнікі ДАІ ня ведалі дакладна, сказалі спытаць на станцыі дыягностыкі, але я ў той дзень ужо не пасьпеў.
3. З мапедам у падарунак ідзе ЦПГ на 110 кубоў. Калі я ў перспектыве вырашу паставіць яе на мапед, ці трэба рэгістраваць мапед нанова, і наколькі гэта гемаройна?