Доўга сачу за гэтай тэмай і вось нарэшце вырашыла напісаць.
Я спрабавала александрытавы лазэр і нэадзімавы лазэр.
Пачнем з тэорыі.
Александрыт вельмі эфэктыўны для цёмных валасоў, але не падыходзіць для смуглай скуры і сьветлых валасоў + скура робіцца успрымальнай да ўльтрафэялету (магчыма дыспігмэнтацыя).
Нэадзім падыходзіць для ўсіх тыпаў скуры й для сьветлых валасоў, аднак у некаторых выпадках патрабуе большую колькасьць працэдур.
Цяпер мая гісторыя.
На пачатку восені я вырашыла зрабіць эпіляцыю над верхнею губою. Валосікі там былі тонкія, але цемнаватыя. Уважліва прачытаўшы ўсё, што тут напісана, і параіўшыся з дасьведчанымі людзьмі, я пайшла ў МэдЛаз. Там карысталіся александрытавым лазэрам. Скура ў мяне няцёмная (пудру купляю колеру vanilla) , але рэакцыя была жудасная. Я атрымала апёкі, якія трымаліся тры дні ў выглядзе цёмный коркі. Гэта было жахліва: усё ж такі твар. Валасы, дарэчы, абпаліліся, выглядалі чорнымі кропкамі, павывальваліся дрэнна й хутка выраслі новыя.
Калі прайшла паніка й страх, я накіравалася ў ЛінЛайн. Там мне рабілі эпіляцыю нэадзімавым лазэрам. Эпіляцыя каштавала даражэй, але аддаваць 189тыс замест 130тыс абсалютна не шкада. Па-першае, ніякіх апёкаў! Увогуле скура ніяк не рэагуе, можна на спатканьне адразу ісьці!) Па-другое, валаскі не абпальваюцца, а губляюць колер, таму тыя тры дні, калі яны вывальваюцца, нічога не заўважна. Па-трэцяе, рэзультат трымаецца доўга!
Рабіла ўжо шмат разоў і розныя зоны! Вельмі задаволена й не баюся апёкаў і ўзьдзеяньня сонца!
Для сябе я зрабіла такую выснову: ЛінЛайн адназначна мае перавагу, таму шчыра вам раю!