Візавая падтрымка на БАСОВІШЧА 2008
Tue, 07/01/2008 - 01:15 — radek
Нарэшце скончыліся перамовы аб прадастаўленьні візаў для гледачоў фэста «Басовішча-2008». Вырашана: дапамога будзе. Для таго, каб зарэгістравацца на атрыманьне візы ёсьць ня так шмат часу – да панядзелка 7 ліпеня кожны ахвочы павінен даслаць на e-mail свае пашпартныя звесткі і ўдакладняючыя дадзеныя.
Патрабаваньні да заяўнікаў:
- Пашпарт мусіць быць дзейсным да 20 кастрычніка 2008 году (інакш візу не дадуць)
- Адсутнасьць ранейшых парушэньняў у перасячэньні межаў краінаў Шэнгенскай дамовы
Даслаць трэба:
- Імя і прозьвішча лацінкай (як напісана ў пашпарце!)
- Сэрыя і нумар пашпарта
- Адрас электроннай пошты
- Нумар мабільнага тэлефону, пазначыўшы ўсе прэфіксы (+375 ## #######)
Куды дасылаць:
Для жыхароў Гародні і Гарадзенскай вобласьці
E-mail: zasvabodu.hrodna@gmail.com
Для жыхароў астатніх гарадоў і рэгіёнаў:
E-mail: basy2008@gmail.com
Дэдлайн
Заяўкі на візу прымаюцца да 17-й гадзіны 7 ліпеня 2008 году.
Што далей?
Цягам наступнага тыдня з вамі зьвяжуцца нашыя каардынатары, каб прызначыць месца і час для перадачы пашпартоў на афармленьне візаў.
Даезд. Бясплатныя аўтобусы з Кузьніцы.
Гарадзенскі Рух «За Свабоду» ладзіць арганізаваны даезд ахвотных наведаць «Басовішча-2008» з вакзалу памежнага гораду Кузьніца Беластоцкая. Праезд будзе бясплатным. Для таго, каб забраніраваць месца ў «чартарным рэйсе» вам трэба даслаць свае кантактныя дадзеныя на адрас zasvabodu.hrodna@gmail.com . Пазьней вам паведамяць дакладны час адпраўленьня аўтобусаў з Кузьніцы на “Басовішча”.
Да Кузьніцы Беластоцкай можна дабрацца цягніком з Гародні. Адпраўленьні – у 3:40, 7:55, 10:05, 14:50, 19:47, 22:34. Кошт квітка з Гародні да Кузьніцы – каля 5 тысячаў беларускіх рублёў.
http://basowiszcza.org/be/news/40