На рэдкасць ідыёцкая сістэма! Залажу на сайт, уваходжу пад госцем - кошты на квіткі адны. Заладжу пад сваім імем - іншыя. Але галоўны "перл" - тое, што я магу набываць толдькі тыя квіткі, якія мне...прапануе кампутар! Калі я ўводжу патрэбную колькасць квіткоў, мне тупа прапануецца ў вольным парадку набыць левыя квіткі. Аніякую рассадку я глянуць не магу, хаця супрацоўнікі "Связной" неяк могуць.
Акрамя таго, я не магу зняць "заказ": апасля таго, як я націснуў "Аплачваць праз MasterCard", квіткі завіслі ў маім раздзеле "Мои заказы" са статусам "Ready". Спадзяюся, грошы з карткі не спішуцца - я ж нават нумар карткі не ўводзіў - толькі год таму.