запрашаюцца ўсе ахвочыя ў РЫЦАРСКІ МОТАКАРТЭЖ на нашае вяселле!! 26.07.14 у 17.45 стартуем з паркоўкі каля ратушы (пл.Свабоды). У картэжы, акрамя нявесты ў белай сукенцы і жаніха будзе сапраўдны РЫЦАР У ДАСПЕХАХ і НА ЧОПЕРЫ. Маршрут: едзем на пр.Пераможцаў - да скрыжавання з вул.Мельнікайтэ - разварочваемся едзем назад да пр.Незалежнасці - паварочваем на пр.Незалежнасці едзем да парка Чалюскінцаў - разварочваемся на скрыжаванні з вул.Калініна - едзем назад да Кастрычніцкай плошчы - за ёй паварочваем направа на вул.Энгельса - паварочваем направа за палац Рэспублікі (на вул.Інтэрнацыянальную) - заязджаем направа на паркоўку палаца Рэспублікі (да 15 хвілін паркоўка бясплатная). Заезд зойме 30 хвілінаў. Няхай жа спалучацца традыцыі і сучаснасць! Мой тэлефон для сувязі ВЭЛ 29-1821287, МТС 29-7532008, ЛАЙ 25-5328232. Васіль і Юлія.
