Zabolotni:
Когда в языке не хватает слов, надо их придумать
ежели что-то не знаешь, то лучше не говорить, что такого слова нету
я давеча пытался одному челу объяснить значение слов "самодавлеющий" и "средостение"
Добавлено спустя 20 минут 26 секунд
Shurix:
Наконт Уладара Пярсцёнкаў у перакладзе Змітра і Хрысціны - а чаго тады не прыгадаем тады іхняга жа "Хобіта", якія выдаваўся наркамаўкай
дык вот нельга чытаць Хобіта чытачам Уладара Пярсьцёнкаў бо Хобіт паразытуе на Ўладару (с)
Shurix:
інстытуты, "якія па-беларуску не бум-бум і нічога не зрабілі карыснага для разьвіцьця мовы".
палата прадстаўнікоў ??? зь дзясятак БМ-дэпутатаў назавіце?
Shurix:
фантазёршчына як у Савіцкага з ягоным слоўнікам па інфарматыцы,
і што там за фантазёршчына?
Shurix:
слова [мацюк] можа быць з цвёрдым знакам напісана быць
вы выпадкова не Адам Глёбус? Ён жа таксама маскоўскія мацюкі, напісаныя беларускім правапісам, стала ўжывае
Shurix:
дайце прозвішчы тых, хто зрабіў нешта тое праз тарашкевіцу
а што, АН БССР/РБ выдавала слоўнікі тарашкевіцай ЦІ надавала акадэмічную "пячатку" якім-н. слоўнікам?
Shurix:
і тарашкевіца - вынік савецкай працы
тое былі іншыя саветы
Shurix:
ожны з іх на свой густ выбірае кола слоўнікаў-стандартаў па прынцыпе "падабаецца-не падабаецца",
а вы не ?
Shurix:
Прытым тыя крыніцы для іх таксама ніфіга не аўтарытэты - як толькі іх тыцкаеш мордай у іх, што яны памыляюцца, то адразу "там памылка!".
памылкі ёсьць ва ўсіх, у т.л. Байкова-Н.
таксама трэба чысьціць слоўнік Ластоўскага, Станкевіча і г.д. ад собскіх наватвораў
Shurix:
ад якога канкрэтна году лічыць "крыштальна чысцюткую беларускую мову".
Яе няма. Як крыштальна чыстай украінскай, расейскай і іншых моваў. Памылкі дапускаюць нават філёлягі ды пісьменьнікі.
Shurix:
прынамсі ў большасці што я сустракаў
ну й што? Яны звычайныя паспалітыя карыстальнікі тарашкевіцы. Прычым тут яны да адмыслоўцаў ці проста людзей дасьведчаных?
Shurix:
Калі яго няма, то азначае што і дагэтуль паразітуюць на наркамаўскай норме
калі я пішу "эўра", то ні на якім "еўра" я не паразытую І наадварот, калі пішу "еўра".
дарэчы наркамаўка паразытуе на расейскай мове (за выключэньнем Д Т цьвёрдых у частцы пазычаньняў і такіх словаў як "таленавіты", а не "талантлівы", "колер", а не "калор", "каляровы", а не "каларовы" - і нічога. Хаця асоба заўзятыя наркамаўцы ўжо прапанавалі (у наш час, у 90-я-10-я) скасаваць гэтыя тарашкевіцкія парэшткі (разам з флёксамі, дакляраваньнямі, шкарлятынамі, калёквіумам) і прапанавалі вызначаць грамадзянам напісаньне ў беларускай мове Нікалай ці Мікалай, асобныя прапанавалі побач з "цьвік" і "гвозд" ужываць "гвоздзь", ліквідаваць па+месны склон
Добавлено спустя 4 минуты 15 секунд
Shurix:
Далей што?
я пра ацэнку рэформы 1933 г. Правапіс - русіфікатарскі, але пакуль ім карыстаемся ў "афіцыйнай сфэры". Як па мне, выдатная кампрамісная пазыцыя. Зараз трэба абараніць мову ад Рэгнумаў і Спутнікаў, ствараць кантэнт любым даступным правапісам, а потым ужо пагаворым...